| Пачатак сказа | Працяг-адказ |
| 1. Нарадзіўся паэт у маляўнічым кутку... | 1. ...Беларусі: у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна. |
| 2. Дату нараджэння ... можна лічыць сімвалічнай, бо... | 2. ...17 верасня 1912 года ...у гэты дзень у 1939 годзе адбылося ўз'яднанне Заходняй i Усходняй Беларусі |
| 3. У 1923 годзе Жэня Скурко пайшоў... | 3. ...вучыцца ў першы клас польскай пачатковай школы. |
| 4. Хоць паэт па аб'ектыўных прычынах i не атрымаў сярэдняй адукацыі... | 4. ...але стаў адным з самых высокаадукаваных майстроў беларускай паэзіі XX стагоддзя. |
| 5. За сваю ... малады паэт неаднаразова трапляў... | 5. ...рэвалюцыйную дзейнасць у Заходняй Беларусі ...у сумна-вядомыя Лукшкі. |
| 6. Першы зборнік паэзіі ... дайшоў да нас дзякуючы ... | 6. ...«На этапах» ...рабочаму друкарні, які схаваў некалькі кніжак ад дэфензівы, што загадала знішчыць увесь наклад. |
| 7. «Ганарар» за першы зборнік паэт атрымаў арыгінальны: ... | 7. ...у сакавіку 1936 года яго асудзлі разам з выдаўцом на паўгода турмы. |
| 8. Творчасць выдатнага паэта падзяляецца на два перыяды: ... | 8. ...давераснёўскі i паслявераснёўскі. |
| 9. У вершы «Песня кулікоў» апісваецца, як... | 9. ...у звычайную сялянскую хату заходзіць падарожны — рэвалюцыянер, падпольшчык — i пачынаецца гутарка пра лес сям'і, пра жыццё пад панскім прыгнётам. |
| 10. У вершы «Родная мова» паэт звяртаецца да тэмы..., бо... | 10. ...беларускай мовы ...на яго думку, мова можа з'яднаць беларусаў у барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў. |
| 11. У вершы «Перапіска з зямлёю» паэт атрымаў у адказ ліст ад ... на ліст, ... | 11. ...зямлі ...напісаны плугам. |
| 12. Пасляваенныя зборнікі паэта: ... | 12. ...«Каб ведалі», «На камні, жалезе i золаце», «У дарозе», «След бліскавіцы», «Мой хлеб надзённы», «Хай будзе святло», «Дарога, закалыханая жытам», «Прайсці праз вернасць», «За маім сталом», «Збор калосся», «Мой каўчэг». |
| 13. Многія філасофскія вершы напісаны... Тэта значыць, ... | 13. ...верлібрам. ...свабодным вершам, без рыфмоўкі i падзелу на склады. |
| 14. Тэма ... гучыць у славутым вершы «Ave Maria». | 14. ...сапраўднага прызначэння жанчыны на зямлі... |
| 15. У творчасці Maкciмa Танка вылучаюцца тры асноўныя стылёвыя рысы: ... | 15. ...філасафічнасць, спавядальнасць, гутарковасць. |