УТВЕРЖДАЮ
Заместитель Министра образования
Республики Беларусь
Р.С.Сидоренко
«13» июля 2018 г.
ИНСТРУКТИВНО-МЕТОДИЧЕСКОЕ ПИСЬМО
МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
«Об организации в 2018/2019 учебном году образовательного процесса при изучении учебных предметов и проведении факультативных занятий при реализации образовательных программ общего среднего образования»
АСАБЛІВАСЦІ АрганІзацЫІ АДУКАЦЫЙНАГА прАцЭсУ пры вывучэнні вучэбных прадметаў
«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Асноўнымі мэтамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
фарміраванне сістэмы ведаў пра мову і маўленне, уменняў карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці, развіццё камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры вучняў;
далучэнне вучняў да мастацтва слова і фарміраванне на гэтай аснове мастацкага мыслення, эстэтычных пачуццяў, чытацкай і маўленчай культуры, выхаванне чалавека з глыбокім гуманістычным светапоглядам, з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі.
У 2018/2019 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Беларуская мова. Беларуская літаратура
V-VII, IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. V–IX класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;
Беларуская мова. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;
Беларуская мова. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;
Беларуская літаратура. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;
Беларуская літаратура. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;
VIІІ клас:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. VІІІ клас. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2018;
Беларуская мова. VІІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2018;
Беларуская мова. VІІІ клас // Сборник учебных программ для VІІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск : Нац. ин-т образования, 2018;
Беларуская літаратура. VІІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2018;
Беларуская літаратура. VІІІ клас // Сборник учебных программ для VІІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск : Нац. ин-т образования, 2018;
X-XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. Х-XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Х класс (повышенный уровень). – Минск : Нац. ин-т образования, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. XI клас (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХI класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень). – Минск : Нац. ин-т образования, 2016;
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская літаратура. Х-XІ класы (павышаны ўзровень), 2017 // нацыянальны адукацыйны партал (http://adu.by).
Усе вучэбныя праграмы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. V-XI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Асаблівасці вучэбных праграм
Вучэбны прадмет «Беларуская мова»
У вучэбных праграмах для V-VІІІ класаў выдзелены асобныя раздзелы «Маўленне» («Стылі маўлення»), «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах пэўнага класа.
З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вывучаецца ў VІ класе. Раздзел «Дзеяслоў» перанесены з VІ у VІІ клас.
Звяртаем увагу, што на ўроках беларускай мовы ў час вывучэння ў VІ класе раздзела «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» неабходна карыстацца вучэбным дапаможнікам для V класа; у VІІ класе ў час вывучэння раздзела «Дзеяслоў» – вучэбным дапаможнікам для VІ класа (электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў змешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале http://e-padruchnik.adu.by/).
Некаторыя тэмы, якія маюць тэарэтычнае значэнне і не ўплываюць на практычную маўленчую дзейнасць, пераведзены на ўзровень азнаямлення, што прадугледжвае фарміраванне агульнага ўяўлення пра пэўную моўную з’яву без выпрацоўкі практычных уменняў і навыкаў (ад вучняў не патрабуецца вызначаць від аднасастаўнага сказа, адрозніваць складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак і г.д.). Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці па гэтых тэмах не ажыццяўляецца.
VІІІ клас:
выдзелены асобныя раздзелы «Стылі маўлення», «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах праграмы;
тэма «Лагічны націск» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
тэма «Непадзельныя словазлучэнні» заменена на «Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні» (азнаямленне);
тэма «Віды аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, назыўныя сказы» пераведзена на ўзровень азнаямлення.
Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»
У вучэбных праграмах па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» прапанаваны два спісы літаратурных твораў: для чытання і вывучэння, для дадатковага чытання.
У першым спісе вызначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).
Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае і прапаноўвае вучням 1–2 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).
Вылучаны рэзерв вучэбнага часу. Гэтыя гадзіны настаўнік можа выкарыстаць на працягу навучальнага года па сваім меркаванні для чытання і вывучэння літаратурных твораў.
Прадугледжаны гадзіны на паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год. На гэтых уроках мэтазгодна прапанаваць вучням спіс твораў для чытання летам.
VІІІ клас:
уключаны вершы П. Броўкі «Пахне чабор», Г. Пашкова «Пазвоніць аднойчы вясна…», М. Башлакова «Верасень», Д. Бічэль «Трыялет» і байка Кандрата Крапівы «Дыпламаваны Баран»;
удакладнены змест рубрыкі «Мастацтва»;
замест байкі «Ганарысты Парсюк» для завучвання на памяць прапанавана байка «Дыпламаваны Баран»;
скарэкціраваны спіс твораў для дадатковага чытання.
Вучэбная праграма па беларускай літаратуры заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя гэтага падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. V-XI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзеных у 2016 годзе вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура. 5 клас» і «Беларуская літаратура. 6 клас» на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. V-XI классы / Беларуская літаратура) змешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу ((www.adu.by / Электронное обучение / Электронные образовательные ресурсы / Беларуская літаратура) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.
Электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР) да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. 7 клас» аўтараў М. Лазарука, Т.У. Логінавай, Г.А. Сухавай, выдадзенага ў 2017 годзе, змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/).
У 2018/2019 навучальным годзе будзе выкарыстоўвацца новы вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 8 клас» аўтараў М.А. Лазарука, В. І. Русілка, І. М. Слесаравай, І. У. Рэпенка.
Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для VІІІ класа заключаюцца:
у адборы і прад’яўленні мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце;
у наяўнасці заданняў, якія накіраваны на ўдасканаленне чытацкіх уменняў вучняў: пошук інфармацыі, яе аналіз і інтэрпрэтацыя, ацэнка і выкарыстанне для выканання пастаўленай задачы;
у рэалізацыі навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты ВМК па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, ЭАР), змешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». У навігацыйным апараце вучэбнага дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічная выява спасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу на тое, што спасылкі на ЭАР у новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Матэрыял, які выкладзены ў новым вучэбным дапаможніку па беларускай літаратуры, адпавядае пяці ўзроўням засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбіраць творчыя заданні ў залежнасці ад пазнавальных інтарэсаў вучняў.
На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Перечень учебных изданий. 2018/2019 учебный год).
Нагадваем, што да 2018/2019 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Беларуская мова і літаратура» для V, VI, VII, VIII, IX, X, XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2018). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для VIII класа змешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. V-XI классы / Беларуская мова (Беларуская літаратура) / Каляндарна-тэматычнае планаванне).
Звяртаем увагу на тое, што на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучэбныя прадметы «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» могуць вывучацца на павышаным узроўні. Дадатковыя вучэбныя гадзіны (1 або 2 на тыдзень) мэтазгодна выкарыстоўваць на арганізацыю і стымуляванне вучэбнай дзейнасці вучняў па авалоданні ведамі, уменнямі і навыкамі, набыцці вопыту дзейнасці, на развіццё якасцей асобы, творчых здольнасцей і фарміраванне на гэтай аснове прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый.
Табліца 1
Рэкамендацыі па вывучэнні вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на павышаным узроўні ў VIII класе
| Раздзел вучэбнай праграмы | Колькасць гадзін на вывучэнне раздзела (базавы ўзровень) | Колькасць гадзін на вывучэнне раздзела (павышаны ўзровень, 1 гадзіна) | Колькасць гадзін на вывучэнне раздзела (павышаны ўзровень, 2 гадзіны) | Заўвагі (выкарыстанне дадатковых гадзін) |
| Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры | 1 | 2 | 2 | Аналіз афарыстычных выказванняў пра родную мову, яе ролю ў жыцці грамадства, развіцці нацыянальнай культуры. Складанне слоўнічка адметных слоў беларускай мовы (нацыянальна маркіраваныя словы: назвы рэалій беларускай культуры, гаваркія, безэквівалентныя словы і інш.). Складанне з гэтымі словамі словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў |
| Тэкст | 1 | 2 | 4 | Паглыбленне паняцця пра тэкст і яго лінгвістычныя асаблівасці на ўзроўнях зместу (тэматычнае адзінства), функцыі (стылістычнае адзінства) і формы; удасканаленне ўменняў вызначаць прыметы тэксту, сродкі і спосабы сувязі сказаў і частак тэксту, уменняў ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў з улікам камунікатыўнай задачы |
| Паўтарэнне вывучанага ў V–VII класах | 2 | 3 | 4 | Выкананне розных відаў моўнага разбору (фанетычнага, марфемнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сітнтаксічнага), тэставых заданняў. Работа са слоўнікамі: вызначэнне значэнняў слоў і фразеалагізмаў, падбор сінонімаў, антонімаў і інш. |
| Стылі маўлення | 2 | 3 | 4 | Паглыбленне паняцця пра стылі маўлення і стылеўтваральную ролю самастойных і службовых часцін мовы; замацаванне ўменняў вызначаць стыль тэкстаў, іх моўныя асаблівасці, ролю самастойных і службовых часцін мовы ў стварэнні тэкстаў розных стыляў маўлення, уменняў складаць тэксты пэўнага стылю і жанру |
| Сінтаксіс і пунктуацыя | 1 | 2 | 2 | Знаходжанне ў тэкстах словазлучэнняў і сказаў розных відаў, аналіз іх будовы, тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку. Складанне словазлучэнняў і сказаў паводле прапанаваных схем |
| Словазлучэнне | 4 | 6 | 8 | Замацаванне тэарэтычнага матэрыялу, выпрацоўка ўменняў знаходзіць словазлучэнні ў тэксце, выяўляць галоўнае слова, групаваць словазлучэнні паводле будовы і значэння, ствараць і разгортваць словазлучэнні з рознымі відамі сінтаксічнай сувязі, перакладаць сказы (тэксты) з адметнымі беларускімі словазлучэннямі, адрозніваць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, дакладна перадаваць змест прачытанага тэксту з выкарыстаннем апорных словазлучэнняў, выконваць сінтаксічны разбор словазлучэнняў |
| Просты сказ | 23 | 35 | 46 | Замацаванне ведаў вучняў пра парадыгму простых сказаў, іх будову, значэнне і ўжыванне, удасканаленне ўменняў выяўляць простыя (двухсастаўныя, аднасастаўныя, няпоўныя) сказы ў тэксце, аналізаваць іх будову, ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні з выкарыстаннем простых сказаў розных відаў у адпаведнасці з пэўнай камунікатыўнай мэтай; удасканаленне навыкаў сінтаксічнага разбору простага сказа |
| Ускладнены сказ | 32 | 48 | 64 | Замацаванне паняцця пра ўскладнены сказ (будова, значэнне, ужыванне), удасканаленне ўменняў выяўляць ускладненыя сказы (з аднароднымі і адасобленымі членамі, звароткамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, параўнальнымі зваротамі) у тэксце, аналізаваць іх будову, ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні з выкарыстаннем ускладненых сказаў розных відаў у адпаведнасці з пэўнай камунікатыўнай мэтай; удасканаленне навыкаў сінтаксічнага разбору ўскладненага сказа |
| Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год | 2 | 2 | 4 | Падагульненне і сістэматызацыя ведаў, удасканаленне ўменняў і навыкаў вучняў па вывучаных раздзелах і тэмах. Сінтаксічны разбор словазлучэнняў і сказаў |
| Рэзервовыя гадзіны | 2 | 2 | 2 | |
| Усяго: | 70 | 105 | 140 | |
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковую вучэбна-метадычную літаратуру:
Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя дыктанты : 5-9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2017.
Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя пераказы : 5-9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2017.
Валочка, Г.М. Беларуская мова : Тэставыя работы : 8-11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск : Аверсэв, 2013.
Беларуская мова. Пераказы з дадатковымі заданнямі : 8-9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : НІА : Аверсэв, 2017.
Саматыя, І.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 8 клас / І.М. Саматыя. – Мазыр : Белы вецер, 2015.
Бадзевіч, З.І. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 8 класа : У 2 - х ч. / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мазыр : Белы вецер, 2015.
Саматыя, І.М. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ: дапам. для вучняў / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск : НІА; Аверсэв, 2012.
Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5-9 класы. Вывучаем беларускі правапіс : дапам. для вучняў / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. – Мінск : НІА; Аверсэв, 2012.
Табліца 2
Рэкамендацыі па вывучэнні вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» на павышаным узроўні ў VIII класе
| Раздзел вучэбнай праграмы | Колькасць гадзін на вывучэнне раздзела (базавы ўзровень) | Колькасць гадзін на вывучэнне раздзела (павышаны ўзровень, 1 гадзіна) | Колькасць гадзін на вывучэнне раздзела (павышаны ўзровень, 2 гадзіны) | Заўвагі (выкарыстанне дадатковых гадзін) |
| Уводзіны. Чалавек як галоўны аб’ект увагі мастацкай літаратуры, спосабы яго паказу ў творах | 1 | 1 | 1 | Актуалізацыя ведаў вучняў пра літаратуру як мастацтва слова, пра паэзію і прозу як спосабы паказу жыцця; асэнсаванне паняцця аб трох родах літаратуры (эпічны, лірычны, драматычны); удасканаленне чытацкіх і літаратурна-творчых уменняў |
| Роды мастацкай літаратуры | 7 | 11 | 16 | Паглыбленне паняццяў тэма, ідэя, праблема твора; выпрацоўка ўменняў параўноўваць аднатэмныя творы розных аўтараў; вызначаць асаблівасці сюжэтнай, кампазіцыйнай будовы п’есы; развіццё ўменняў назіраць за сродкамі раскрыцця характару ў эпічным творы; выяўляць аўтарскую пазіцыю ў драматычным творы; ствараць вусную характарыстыку герояў праз іх паводзіны і ўчынкі, мастацкія дэталі; удасканаленне навыкаў складання выканальніцкай партытуры верша (п’есы) |
| Лірычныя жанры | 13 | 19 | 26 | Паглыбленне паняццяў віды, жанры лірыкі, класічныя формы верша, лірычны герой, маналагічная форма лірычных твораў, вершаскладанне, рытміка-інтанацыйныя і вобразна-выяўленчыя сродкі паэтычнай мовы; замацаванне ўяўленняў вучняў пра народную песню як пра крыніцу лірычнай паэзіі; развіццё ўменняў самастойна аналізаваць тэксты песень у адзінстве іх зместу і формы; параўноўваць аднатэмныя вершы розных паэтаў; назіраць за рухам перажыванняў лірычнага героя з улікам усіх мастацкіх сродкаў (паўтораў, памеру, кампазіцыі, інтанацыі); аналізаваць паэтычны тэкст; набыццё вопыту літаратурна-творчай дзейнасці (дапісванне апошняга радка верша, дапісванне і напісанне твора па апорнай схеме чаргавання радкоў, напісанне вершаў на зададзеную тэму па апорных словах, напісанне трыялета, актавы і інш.); удасканаленне навыкаў выразнага чытання вершаў, розных па змесце, настроі, насычанасці вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы; фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі |
| Эпічныя жанры | 14 | 21 | 30 | Паглыбленне паняццяў: эпас як літаратурны род і яго жанры: навела, апавяданне, аповесць; эпізод, сюжэт, тэма, ідэя, кампазіцыя ў эпічным творы: вобраз-характар і спосабы яго раскрыцця (апісанне ўчынкаў і паводзін, партрэт, пейзаж, мова героя, аўтарская характарыстыка); аўтар-апавядальнік у эпічным творы; выпрацоўка ўменняў вызначаць тэму і ідэю мастацкага твора; параўноўваць характары галоўных герояў; замацаванне ўменняў заўважаць у творы сутыкненне розных жыццёвых філасофій, бачыць супрацьлегласць жыццёвых пазіцый; удасканаленне ўменняў мастацкага пераказу эпізодаў твора; падрыхтоўка невялікіх вусных празаічных замалёвак на адну з прапанаваных тэм, ацэначных выказванняў пра падзеі, намаляваныя ў творы |
| Ліра-эпічныя жанры | 6 | 9 | 14 | Паглыбленне паняццяў: ліра-эпічныя літаратурныя жанры; паэма: сюжэт і кампазіцыя, лірычныя адступленні, эмацыянальнасць мовы; літаратурная балада, байка; пашырэнне ўяўленняў вучняў пра аўтарскую і тэматычную разнастайнасць байкі як жанру літаратуры; выпрацоўка ўменняў ацэньваць учынкі персанажаў; выяўляць найбольш напружаныя моманты ў баладзе, алегарычны сэнс у байцы; развіццё ўмення параўноўваць паміж сабой творы ліра-эпічнага жанру; удасканаленне навыкаў аналізу ліра-эпічнага твора; складанне выканальніцкай партытуры байкі |
| Драматычныя жанры | 4 | 6 | 8 | Замацаванне паняццяў: драма як літаратурны род, драматычныя жанры: трагедыя, драма, камедыя; характэрныя асаблівасці драматычных жанраў: канфлікт, сюжэт, характар, сцэна, карціна, дыялог, рэпліка, рэмарка; сродкі выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы; удасканаленне ўменняў вылучаць эпізоды або дэталі, важныя для характарыстыкі дзейных асоб, устанаўліваць прычынна-выніковую сувязь паміж падзеямі і паводзінамі герояў у творы; характарызаваць героя драматычнага твора па яго словах і паводзінах; выпрацоўка ўменняў карыстацца паняццямі, неабходнымі для аналізу драматычнага твора; развіццё ўменняў выразнага чытання п’есы па асобах; удасканаленне ўменняў інсцэніравання і мізансцэніравання эпізодаў з драматычнага твора |
| Паўтарэнне вывучанага ў VIII класе | 1 | 2 | 3 | Паўтарэнне і абагульненне ведаў вучняў пра літаратуру як спецыфічны від мастацтва; замацаванне паняццяў аб трох родах літаратуры (эпічны, лірычны, драматычны); удасканаленне чытацкіх і літаратурна-творчых уменняў |
| Творчыя работы | 4 | 8 | 10 | Выкананне вусных (пісьмовых) навучальных работ (сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, праблемная характарыстыка (індывідуальная, параўнальная, групавая) герояў твора; водгук ці рэцэнзія на самастойна прачытаны твор, твор выяўленчага мастацтва, прагледжаныя кінафільм, тэлеспектакль (з матывацыяй уласных адносін да герояў і падзей)) |
| Дадатковае чытанне | 2 | 8 | 12 | Са спіса твораў, прапанаваных для дадатковага чытання, настаўнік можа выбраць тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць найбольш дарэчным у пэўным класным калектыве, улічваючы індывідуальныя магчымасці вучняў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе |
| Рэзерв вучэбнага часу | 1 | 3 | 3 | Рэзерв вучэбнага часу настаўнік можа выкарыстаць па сваім меркаванні на чытанне і асэнсаванне літаратурных твораў |
| Усяго: | 53 | 88 | 123 | |
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковую вучэбна-метадычную літаратуру:
Русілка, В.І. Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы: 8 клас: дапам. для вучняў / В.І. Русілка; Нац. ін-т адукацыі. – Мінск : ЛіМ, 2010.
Русілка, В.І. Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы: 8 клас: дапам. для настаўнікаў / В.І. Русілка; Нац. ін-т адукацыі. – Мінск : ЛіМ, 2010.
Беларуская літаратура : зб. творчых заданняў для тэмат. кантролю : 5-9 кл. : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, М.У. Грынько, А.В. Руцкая, В.У. Праскаловіч, В.І. Русілка, В.В. Кушнярэвіч; Нац. ін-т адукацыі. – Мінск : Аверсэв, 2012.
Лявонава, П.І. Беларуская літаратура ў 8 класе / П.І. Лявонава, В.І. Русілка, І.М. Слесарава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012.
Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: дапам. / В.П. Рагойша. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры, акрамя вучэбна-метадычных комплексаў, настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем, што вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V-ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2018/2019 навучальным годзе змешчана на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. V-XI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Падрыхтаваныя і выдадзеныя ў серыі «Кампетэнтнасны падыход» дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы па беларускай мове і літаратуры прызначаны для фарміравання прадметных кампетэнцый і накіраваны на засваенне вучнямі вучэбнага матэрыялу праз розныя віды дзейнасці: пазнавальную, камунікатыўную, пошукавую, творчую і інш. Дыягнастычныя матэрыялы прызначаны для праверкі і ацэнкі адукацыйных вынікаў пры ажыццяўленні бягучага і прамежкавага кантролю і могуць выкарыстоўвацца ў працэсе як франтальнай, так і індывідуальнай або групавой работы.
Актуальную інфармацыю для вывучэння і выкарыстання ў педагагічнай практыцы можна знайсці ў раздзеле «Дистанционный всеобуч для учителя», які размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электроннае навучанне», а таксама па адрасе: http://e-asveta.adu.by/.
У выпадках, калі прапанаваных матэрыялаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: www.nlb.by;
рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”»: http://www.lim.by;
Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: http://www.kupala-museum.by;
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: http://www.yakubkolas.by;
Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: http://www.bagdanovich.by;
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: http://www.bellitmuseum.by;
Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: http://www.kupalauski.by.
Звяртаем увагу на тое, што для завучвання на памяць настаўнік прапануе толькі тыя вершы або празаічныя ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў, якія вызначаны вучэбнай праграмай па беларускай літаратуры.
Рэкамендуецца пры выбары дамашняга задання арыентавацца на прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск : Нац. ін-т адукацыі, Аверсэв, 2018), дзе ў графе «Дамашняе заданне» вызначаны канкрэтныя практыкаванні і заданні па кожнай тэме. Пры гэтым трэба ўлічваць, што аб’ём і змест дамашняга задання настаўнік вызначае дыферэнцыравана, зыходзячы з канкрэтнай адукацыйнай сітуацыі і індывідуальных магчымасцей вучняў.
Нагадваем, што ў VІ-ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваных для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) тэкст можа быць скарочаны на 10-20 слоў.
У першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
У V-VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
Кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў IX-XI (XII) класах. Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры ў IX-XI (XII) класах выстаўляюцца па літаратуры і па мове (першая адзнака – па літаратуры, другая – па мове).
Тэматычны кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца ў вуснай ці пісьмовай формах або ў іх спалучэнні. Ацэнкай вусных адказаў і пісьмовых работ неабходна заахвочваць глыбокае, індывідуальна-асобаснае ўспрыманне літаратуры як мастацтва слова.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта. Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, каляндар міжнародных і дзяржаўных свят.
Каляндар юбілейных дат
| верасень | | 125-годдзе з дня нараджэння Андрэя Мрыя 105-годдзе з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага 80-годдзе з дня нараджэння Анатоля Грачанікава 75-годдзе з дня нараджэння Ніны Мацяш |
| лістапад | | 85-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка 70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц |
| снежань | | 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча 100-годдзе з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі 95-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вялюгіна 75-годдзе з дня нараджэння Казіміра Камейшы |
| студзень | | 150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш. 120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова 115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча 100-годдзе з дня нараджэння Васіля Хомчанкі 100-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага |
| люты | | 105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова |
| сакавік | | 100-годдзе з дня нараджэння Міколы Лупсякова 90-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось 65-годдзе з дня нараджэння Міколы Мятліцкага |
| май | | 115-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса |
| чэрвень | | 95-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава 85-годдзе з дня нараджэння Віктара Карамазава |
Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят
| 2 верасня | – | Дзень беларускага пісьменства |
| 8 верасня | – | Міжнародны дзень пісьменнасці |
| 21 лютага | – | Міжнародны дзень роднай мовы |
| 3 сакавіка | – | Сусветны дзень пісьменніка |
| 21 сакавіка | – | Сусветны дзень паэзіі |
| 27 сакавіка | – | Сусветны дзень тэатра |
| 2 красавіка | – | Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
| 18 мая | – | Сусветны дзень музеяў |
У 2018/2019 навучальным годзе дзейнасць метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуецца арганізаваць па тэме «Рэалізацыя сучасных падыходаў да навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”.
На жнівеньскіх прадметных секцыях рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні.
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе:
кампетэнтнасны падыход у вучэбных праграмах па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;
рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у вучэбных дапаможніках па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для VII-VIII класаў.
2. Дапрофільная падрыхтоўка і профільнае навучанне:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» і асаблівасці іх правядзення;
адметнасці арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў X-XI класах на базавым і павышаным узроўнях вывучэння прадмета;
Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA): гісторыя, змест, значэнне, прыклады заданняў.
3. Інфармацыйна-метадычная падтрымка адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»:
выкарыстанне магчымасцей нацыянальнага адукацыйнага партала пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
ЭАР па вучэбных прадметах, рэкамендацыі па іх выкарыстанні ў адукацыйным працэсе.
4. Планаванне работы метадычных аб’яднанняў:
аналіз работы метадычнага аб’яднання ў 2017/2018 навучальным годзе;
планаванне работы метадычнага аб’яднання, творчай групы, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў у 2018/2019 навучальным годзе.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў з улікам эфектыўнага вопыту педагогаў рэгіёна:
шляхі рэалізацыі сучасных падыходаў да навучання беларускай мове і літаратуры;
рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання вучэбным прадметам «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ва ўмовах профільнага навучання;
фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры;
развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры;
фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;
эфектыўныя падыходы да трансляцыі здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства на вучэбных занятках па беларускай літаратуры на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
сучасныя дыдактычныя падыходы і развіццё творчых здольнасцей вучняў на вучэбных занятках па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» і ў пазаўрочнай дзейнасці настаўніка з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі;
абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі эфектыўнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях вывучэння прадмета.
Звяртаем увагу, што для метадыстаў рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў красавіку 2019 года Дзяржаўнай установой адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» плануецца правядзенне рэспубліканскага семінара «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства».
9