СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дзеепрыметнік. Тэставая работа. Варыянт 2

Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Правер свае веды па тэме

Список вопросов теста

Вопрос 1

На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова прачытаны з’яўляецца дзеепрыметнікам? 

Варианты ответов
  • а) адказвае на пытанні які?
  • б) абазначае прымету прадмета;
  • в) мае прыстаўку пра-;
  • г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.
Вопрос 2

Адзначце словазлучэнні “дзеепрыметнік + назоўнік”: 

Варианты ответов
  • а) жаўтаватая фарба;
  • б) пафарбаваны стол; .
  • в) пусты пакой;
  • г) апусцелыя палеткі;
  • д) пажаўцелы ліст;
  • е) адрамантаваны тэлевізар
Вопрос 3

Абазначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам: 

Варианты ответов
  • а) напісаная кніга;
  • б) напісаная вядомым пісьменнікам;
  • в) напісаная даўно;
  • г) патрывожаны стукам;
  • д) патрывожаны чалавек;
  • е) пачарнелы ад дажджу.
Вопрос 4

Адзначце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі: 

Варианты ответов
  • а) Над вершалінамі хвоі ўгары лёгка слізгаў вышчарблены маладзік месяца;
  • б) Краявіды Пінскага Палесся, залітыя святлом вераснёўскага сонца, захаплялі Лабановіча сваімі неабсяжнымі прасторамі;
  • в) Юзік узяў люстэрка і глядзіцца, зачэсвае валасы, расчэсвае вусы і даўно стрыжаную бараду;
  • г) Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека;
  • д) Там бабёр знайшоў на запруджанай паводкаю канаве многа трыснягу, рагозніку і травы.
Вопрос 5

Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: 

Варианты ответов
  • а) Пясчаны шлях насыпаны ўздоўж чыгункі вядзе ў лес і ў мястэчка;
  • б) Не расшпільваючы кажушка, Рыбак паныла апусціўся на зляжалую ад сырасці салому;
  • в) Думкі закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою;
  • г) Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну;
  • д) Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве вуліцы.
Вопрос 6

Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: 

Варианты ответов
  • а) Сонца надоўга застыла, быццам спыненае рукой нечай уладнай;
  • б) Вузкая лясная сцежка, зарослая густой травою, давяла нас да хаты лесніка;
  • в) Абветраныя і патрэсканыя рукі ад цяжкай працы бабуля ў час размовы хавала пад сталом;
  • г) Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звезеныя снапы з поля;
  • д) Бацька ніяк не мог пазбыцца сумных дум, навеяных вялікай стратай.
Вопрос 7

Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі залежнага стану: 

Варианты ответов
  • а) прышыты гузік;
  • б) расшпіленая кашуля;
  • в) пажоўклыя дрэвы;
  • г) апалае лісце;
  • д) апрацаваныя палі.
Вопрос 8

Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік выконвае сінтаксічную ролю выказніка: 

Варианты ответов
  • а) Рунь на полі гэты год густа, цёмна закусцела, ляжала, як вывернуты калматы кажух;
  • б) Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць;
  • в) Размашыста хімічным алоўкам на лістку напісана, каму грэбці сена, каму падаваць, каму стагі вяршыць;
  • г) А далей, у балотнай лагчыне, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры;
  • д) Густа ўслана лісцем крыніца – на цёмным фоне яно глядзіцца вельмі ж хораша..
Вопрос 9

Адзначце словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна пісаць разам: 

Варианты ответов
  • а) абставіны (не) выяснены;
  • б) (не) дапісанае сачыненне;
  • в) (не) дачытаная да канца кніга;
  • г) (не) адпраўленае пісьмо;
  • д) (не) адталая зямля.
Вопрос 10

Адзначце сказы, у якіх ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: 

Варианты ответов
  • а) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах;
  • б) Чуўся трэск узрываемых дошак;
  • в) Пуста і самотна каля анямеўшай хаты;
  • г) Асветлены бяссоннымі ліхтарамі горада, блішчыць гранітнай чырванню абеліск на брацкай магіле воінаў і партызан;
  • д) Апошнія хвіліны на зялёным полі палымнелі чырвоныя прамяні заходзячага сонца.
Сохранить у себя: