Просмотр содержимого документа
«Зычныя гукі [т] - [ц‘].»
Зацвярджаю:
Настаўнік_______Адамовіч А.У.
Дата правядзення: 02.02.2021
Тэма: Зычныя гукі [т] - [ц‘].
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] - [ц’]; вучыць адрозніваць на слых мяккі гук [ц’]; развіваць фанематычны слых, развіваць арфаграфічную пільнасць праз уменне знаходзіць арфаграмы ў словах; развіваць лагічнае мысленне пры выкарыстанні алгарытму; выхоўваць ветлівасць, узаемапавагу.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Праверка дамашняга задання.
– Прачытайце загадку, назавіце слова адгадку. Якія літары вы ўставілі у словы? Як абазначаецца мяккасць гука (ц’) на пісьме?
3. Актуалізацыя ведаў.
Хвілінка чыстапісання.
ста сць цер цац цыб
старасць вецер цыбуля маладосць
– Які словы маюць супрацьлеглы сэнс? Якое слова лішняе?
4. Замацаванне вывучанага.
Практыкаванне 45.
– Прачытайце верш. Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс.
Практыкаванне 46.
На дошцы запісы: На асушаным (балота) _____ усё добра расце.
На газавай (пліта) _____ мы варым абеды.
У (газета) _____ я прачытаў аб навінах у (свет) _____.
– Змяніце словы, як патрабуе сэнс. Запішыце трэці сказ у сшыткі.
Запіс прыказкі пад дыктоўку
С…арасць – не радас…ь, а маладос…ь не на век.
Самастойная работа на картках
1. Абвядзіце літары, якія пішуцца пасля (ц’):
е, у, э, ё, ю, я, ы, і, ь, о.
2. Прачытайце вершаваныя радкі. Падкрэсліце адной рыскай словы з цвёрдым гукам (т), а двумя рыскамі – словы з мяккім (ц’).
Цецярук вясной лапоча,
Што прадаць кажух ён хоча.
Стала цёпла ў лесе так –
Перайсці пара на фрак.
Запіс слоў слоў пад дыктоўку па варыянтах
1 варыянт – словы з цвёрдым гукам (ц)
2 варыянт – з мяккім гукам (ц’)
цана, цюлень, цюльпан, цукерка, цемя, цыбуля, цень, цыркуль, цяпло, цукар, цэгла, вецер, цацка.
5. Падвядзенне вынікаў урока.
– Як абазначаецца цвёрдасць гука (т) на пісьме? Прывядзіце прыклады слоў з гукам (т). Як абазначаецца мяккасць гука (ц’) на пісьме? Прывядзіце прыклады слоў з гукам (ц’).
6. Дамашняе заданне.
– c. 27, пр. 49