СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Ефрасіння Полацкая"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Урок "Ефрасіння Полацкая"»

ТЭМА: Ефрасіння Полацкая

МЭТА: пазнаёміць вучняў з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай.

ЗАДАЧЫ:

- стварыць умовы для азнаямлення вучняў з біяграфічнымі звесткамі аб Ефрасінні Полацкай, раскрыцця вялікай гуманістычнай ролі яе намаганняў, накіраваных на служэнне сваёй Бацькаўшчыне;

- садзейнічаць развіццю ў вучняў аналітычных і камунікатыўных здольнасцей, навыкаў групавога ўзаемадзеяння;

- спрыяць выхаванню высокіх маральных якасцей, пачуцця асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай.

Абсталяванне: падручнік, лісты самаацэнкі, лісткі ведаў, партрэты гістарычных асоб, відэафільм “Ефрасіння Полацкая”, карцінкі: помнікі Ефрасінні Полацкай, крыж Ефрасінні Полацкай, Спаса-Ефрасіннеўская Царква, кубік для рэфлексіі, тэлевізар, камп’ютар.



Ход занятку

  1. Арганізацыйны момант

1)Эмацыянальны настрой вучняў

Увага! Празвінеў званок!

Вы гатовы пачаць урок?

Калі ў парадку вашы рэчы,

Спадручней працаваць, дарэчы.

Жадаю вам працаваць на ўроку з добрым настроем. І спадзяюся, што вы будзеце:

У – уважлівыя

Р – разумныя

О – добразычлівыя

К – кемлівыя ( Дадатак 1)

2)Паэтычная хвілінка.

-Каб стварыць добры настрой, настроіцца на працу, паслухайце верш Яніны Жабко пра нашу Радзіму.

Ты такі ненаглядны — Мой радзімы куточак зямлі. Ты такі ненаглядны — Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба Васілёк у мірным полі цвіце

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх І чаромхавых белых завей, Ідэалаў высокіх, Працавітых і шчырых людзей.

- Шмат паэтаў і пісьменнікаў усхвалялі нашу краіну ў розных мастацкіх творах.

- Падбярыце, калі ласка, і вы словы пра Беларусь.

(Светлая, чыстая, белая, утульная, міралюбівая, добразычлівая, з блакітнымі вачыма, пад белымі крыламі…)

  • Малайцы! Вельмі прыемна слухаць такія пяшчотныя словы,

гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што ўсе вы любіце сваю Радзіму.

  1. Праверка дамашняга задання.

- Сёння на ўроку мы з вамі працягнем падарожжа ў старажытны горад Полацк.

- Але перш, чым працягнуць наша падарожжа, давайце ўспомнім з вамі тое, што мы вывучалі на папярэдніх уроках. Ацэньваць сябе вы сёння будзеце ў лістах самаацэнкі. (Дадатак 1)

1) Паўтарэнне вывучаных паняццяў (на дошцы карткі з паняццямі: дзеці выходзяць да дошкі, знімаюць картку, даюць тлумачэнне паняццю).

(Дадатак 2)

2) Паўтарэнне па тэме “Усяслаў Чарадзей”

- Ну, а зараз мы з вамі адпраўляемся на тэлебачанне на гульню “Я ведаю”. І вас сустракаю я – вядучая гульні Галіна Мікалаеўна. Паважаныя ігракі, адкажыце на мае пытанні:

  • Які князь пабудаваў у Полацку новы вялікі замак, у час небяспекі вымаў свой меч і смела кідаўся ў бой, мудра княжыў і пражыў больш за 70 гадоў? (Усяслаў Чарадзей)

  • У якім стагоддзі правіў Усяслаў Чарадзей? (11ст.)

  • Чаму полацкі князь Усяслаў быў празваны ў народзе Чарадзеем? (Быццам то ваўком абернецца, то турам, то сокалам. Нібыта абягаў ён ды аблятаў межы свайго княства, за што і празвалі Усяслава Чарадзеем).

  • Як звалася дзяржава, у якой княжыў Усяслаў Чарадзей? (Полацкае княства)

  • Колькі гадоў было Усяславу Чарадзею, калі ён пачаў збіраць сваю дружыну? (15)

  • Пра якую падзею гаворыцца ў летапісным паведамленні? "І сустрэліся праціўнікі на Нямізе, месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй ..." (Бітва на рацэ Няміга)

  • У якім годзе гэта адбылося? (1067г.)

  • Апішыце, як выглядаў горад Полацк у гады княжання Усяслава Чарадзея? ( Мацаваў Усяслаў свой горад, а з ім і ўсю Полацкую зямлю. Полацк пры князю Усяславу стаў не проста вялікім, а найбуйнейшым горадамна ўсходнеславянскіх землях. Усяслаў пабудаваў новы вялікі замак, абнёс яго высокай драўлянай сцяною і глыбокімі рава`мі. Не пераскочыць, не пералезці. У самім жа замку паўстала дзіва —сабор Святой Сафіі, як у Кіеве і Ноўгарадзе).

  1. вучні выконваюць тэставыя заданні: https://udoba.org/node/26861

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

1.Актуалізацыя ведаў

  • Карцінная галерэя: навесці парадак у карціннай галерэі (суаднесці партрэт гістарычнай асобы з імем) (Дадатак 3)

  • Лісток ведаў (работа ў парах). (Дадатак 4)

- А зараз вазьміце лісток ведаў і адзначце знауам ”+” сцвярджэнні, якія вы ўжо ведаеце, у слупку “Ведаю”, а тыя сцвярджэнні, якія вам не знаёмыя, у слупку “Яшчэ не вывучалі”.

- Зачытайце. ( Мы ведаем…)

-А цяпер паглядзіце на сцвярджэнні, якія мы яшчэ не вывучалі. Адкажыце аб чым або аб кім пойдзе размова сёння на ўроку? (аб Ефрасінні Полацкай)

- Якія задачы паставім? (Мы даведаемся…)

- Наш родны край вельмі багаты на славутых людзей. У часы ліхалецця нашы продкі са зброяй у руках мужна абаранялі ад ворага сваю зямлю. Будавалі вёскі і гарады, узводзілі велічныя храмы, неслі Божае слова ў асяроддзе вернікаў, засявалі ніву асветы зярнятамі ведаў. Асобай пашаны заслугоўвае наша знакамітая зямлячка Ефрасіння Полацкая. Сёння наша карцінная галерэя папоўніцца яшчэ адным партрэтам.

Партрэт Ефрасінні Полацкай https://learningapps.org/display?v=pvgui6a1j21

-Тэма нашага ўрока “Ефрасіння Полацкая”. У час уроку мы будзем слухаць, чытаць, разважаць і паспрабуем адказаць на пытанні:

-Хто такая Ефрасіння Полацкая?

-Які ўклад яна ўнесла ў гісторыю Беларусі?


Фізхвілінка “Беларусачка”


  • Прагляд фільма пра Ефрасінню Полацкую

  • Звярніце ўвагу на асабістае жыццё, на рэлігійную і асветніцкую дзейнасць Ефрасінні, бо не ўсе звесткі ёсць ў падручніку, і некаторыя заданні будуць па фільму. ( прагляд)

https://youtu.be/FQ1eGk05t-8?si=rICrlyVD_Rszg95N


  • Работа з падручнікам стар. 46-49 (Дадатак 5)

- Зараз будзем працаваць у групах. Давайце ўспомнім правілы работы ў групе.

- Карыстаючыся падручнікам, фільмам, які прагледзелі, падрыхтуйце паведамлені.


1 група: Гісторыкі: Жыццё Ефрасінні Полацкай


2 група Археварыусы: Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай


3 група Даследчыкі: Крыж Ефрасінні Полацкай  


Група 4 Спадчынцы: Спаса-Ефрасіннеўская  царква.


Праверка  работ у групах.


IV.Замацаванне і абагульненне матэрыялу.

-Ефрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі дабра, што царква абвясціла яе святой. І зараз 5 чэрверня штогод у Беларусі адзначаецца дзень памяці Ефрасінні Полацкай. Яна лічыцца нябеснай заступніцай зямлі беларускай.

У Полацку, у Мінску пастаўлены помнік Ефрасінні Полацкай. (Дадатак 6)

Таксама ў Полацку ёсць вуліца Ефрасінні Полацкай, якая цягнецца ад манастыра да Сафійскага сабора. Адна з гімназій горада Полацка носіць яе імя.


Састаўленне кластэра “Ефрасіння Полацкая” (Дадатак 7)


V.Падвядзенне вынікаў, д/з, выстаўленне адзнак

  • Дык хто ж такая Ефрасіння Полацкая? (Адказы)

  • Які ўклад яна ўнесла ў гісторыю Беларусі? (Адказы)

  • Звернемся да лістоў самаацэнкі: у каго колькі балаў атрымалася за ўрок?

Д/з стар. 50, пыт. Або падрыхтаваць паведамленне пра Ефрасінню Полацкую.


-Нам, беларусам, ёсць кім ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Наша зямля дала славянскаму свету шмат выдатных асветнікаў. Але ж вытокі асветніцтва пачыналіся з дзейнасці Ефрасінні Полацкай – вялікай і мудрай дачкі беларускага народа. Стаўшы нябеснай заступніцай беларускай зямлі, яна заўсёды будзе прысутнічаць у нашым жыцці, будзе побач з намі.


VI. Рэфлексія. Кубік Блума.































Дадатак 1


У – уважлівыя

Р – разумныя

О – добразычлівыя

К – кемлівыя



Ліст самаацэнкі

Балы

  1. Паняцці


  1. Праверка д/з


  1. Лісток ведаў


  1. Карцінная галерэя


  1. Работа ў групе


  1. Замацаванне


УСЯГО


2 балы – справіўся добра, 1 бал – справіўся часткова, 0 балаў – не справіўся







Дадатак 2

князь манахіня закон

сабор дружына летапіс дзяржава

862 год






Дадатак 3





















РАГВАЛОД

РАГНЕДА

ІЗЯСЛАЎ

ЯРАСЛАЎ МУДРЫ

УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ







Дадатак 4

Сцвярджэнні

Ведаю


Яшчэ не вывучалі


1.У 11 ст. у Полацку княжыў Усяслаў



2.Юная палачанка Прадслава пайшла ў манастыр, каб прысвяціць сваё жыццё богу і бедным людзям



3. Бітва на Нямізе адбылася ў 1067 годзе



4. У манастыры Ефрасіння займалася асветніцкай і дабрачыннай дзейнасцю



5. Храм святой Сафіі быў пабудаваны ў Полацку



6. Крыж Ефрасінні Полацкай з яўляецца народнай святыняй для беларускага народа



7. Сабор святой Сафіі пабудаваны па загаду князя Усяслава Чарадзея ў 11 ст.



8. Спаса-ефрасіннеўскі манастыр пабудаваны па ўказаню манахіні-асветніцы Ефрасіні Полацкай







































Дадатак 5

1 група: Гісторыкі: Жыццё Ефрасінні Полацкай (стар.46-47)

1.Чаму Ефрасінню Полацкую называлі князёўнай?

2. Для чаго пайшла Прадслава ў манастыр?

3. Якое імя яна атрымала?


2 група Археварыусы: Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай

1.Чым займалася Ефрасіння Полацкая ў манастыры?

2.Чаму яна вучыла дзяцей?

3. Які заклік з’яўляецца актуальным і ў нашы дні?

4. Што пабудавалі па жаданню князёўны- манашкі?


3 група Даследчыкі: Крыж Ефрасінні Полацкай  

1.Калі быў зроблены крыж?

2.Хто яго заказаў?

3.Хто выканаў заказ?

4.Што гаварылася ў паданні?

5.Які лёс крыжа?

6.Як выглядаў крыж?


Група 4 Спадчынцы. Спаса-Ефрасіннеўская  царква.

1.  Колькі часу будавалі царкву?

2.  На што падобна царва?

3. Апішыце па фотаздымку Спаса-Ефрасіннеўскую царкву ( словы длы выкарыстання: прыгожая, лялечная,белакаменная, купал, нібыта лялечная)







Дадатак 6















Дадатак 7



КНЯЗЁЎНА



СВЯТАЯ





РЭЛІГІЙНЫ

ДЗЕЯЧ

АСВЕТНІЦА



ГУМАНІСТ





















Ефрасіння Полацкая як гістарычная асоба


(Рэлігійны дзеяч) 1.Стала манашкай

2.Адкрывала манастыры

3.Будавала цэрквы

4.Па яе заказу быў зроблены Святы Крыж

5.Ажыццявіла паломніцтва ў Іерусалім


(Асветніца) 1.Перапісвала кнігі

2.Адкрывала школы

3.Вучыла людзей грамаце

4.Выхоўвала людзей


(Гуманіст) 1.Дапамагала бедным

2.Клапацілася аб хворых

3.Вучыла жыць у сяброўстве

4.Папярэджвала варожасць

(Святая) 1. Жыццё прысвяціла Богу

2.Пакланілася Труне Гасподняй

3.Узведзена праваслаўнай царквой у лік святых

4.З’яўляецца нябеснай заступніцай беларускай зямлі