Просмотр содержимого документа
«Прапвапіс слоў з літарамі е. ё, я.»
Уцвярджаю:
Настаўнік _______Міхута М.А.
Тэма: Прапвапіс слоў з літарамі е. ё, я.
Мэты: замацоўваць асаблівасці ўжывання літар е, ё, я ў бел.мове, вучыць вымаўляць і пісаць словы з імі; ставіць націск у слове, вызначаць націскны і ненаціскныя склады, замацоўваць уменне знаходзіць першы склад перад націскам; вучыць знаходзіць другі, трэці і іншыя склады перад націскам, паслянаціскныя склады; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў лексіка-семантычнай групай “птушкі”; выхоўваць уважлівыя адносіны да сваякоў.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
- Добры дзень! Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым настроі.
2. Праверка дамашняга задання.
- Прачытайце сказы. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
- Якая літара пішацца замест літар е, ё, ў першым складзе перад націскам? Якія літары пішуцца ў астатніх складах?
- Якая схема адпавядае?
3. Моўная размінка.
- Прачытайце скарагаворку. Навучыцеся правільна яе вымаўляць. Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
Цяцера цераз бор ляцела, цецерука знайсці хацела. (Экран)
Чытанне хорам.
Праводзіцца конкурс на лепшага чытальніка.
4. Арфаграфічная размінка. (Экран)
- Прачытайце верш.
На б..ярозцы пад акном
Я шпаку прыладзіў дом.
Толькі падысці паспеў –
Шпак адразу прыл..цеў.
Дом утульны агл..дае,
Песнб весела сп..вае.
У шпака ёсць у дв..ры
Вельмі добрыя с..бры.
- Устаўце прапушчаныя літары, У выдзеленых словах пастаўце націск. Калі ў беларускай мове пішуцца літары е, ё, я?
5. Хвілінка чыстапісання.
ЯЯЯ яяя
Елка Яловы
Сц..жка сц..жынка л..с л..сок
6. Замацаванне.
Практыкаванне 264.
Разгляданне рэбуса. ( Дэманструецца выява птушкі(Экран)) Запішыце слова-адгадку ў сшытак. Растлумачце правапіс напісання літар е, ё, я
Цецярук – гэта птушка, якая начуе ў снезе.
Запіс на дошцы:
Зімой цецярук начуе ў снезе (Адзін навучэнец на дошцы, астатнія ў сшытках)
Практыкаванне 266 вусна.
Практыкаванне 267. ( Рапстлумачыць, самастойна запісваюць у сшынкі, падкрэсліваюць выдзеленыя літары, тлумачаць іх напісанне)
Самастойная работа: ( за дошкай напісана)
Гнёзды – Вербы -
Вёсны – Мётлы -
Вёслы – Сёстры -
7. Дамашняе заданне.
Практыкаванне 269.
8. Падвядзенне вынікаў.
- Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах? Прывядзіце прыклады слоў, у якіх у першым складзе перад націскам ставіцца літара я, а ў астатніх складах – е.