СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока "Правапіс у,ў"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока "Правапіс у,ў"»

Падрыхтавала:

студэнтка 41 групы,

Сушчык Лідзія Уладзіміраўна


План-канспект урока па беларускай мове (5 “В” клас)

Правапіс у, ў

Мэты ўрока:

Адукацыйная: удасканальваць навыкі вымаўлення і засваення правапісу у, ў у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання. Фарміраваць арфаграфічныя нормы беларускай мовы (правапіс у, ў).

Развіццёвая: развіваць лексіка-фразеалагічны запас вучняў.

Выхаваўчая: выхоўваць пачуццё адказнасці за вынікі сваёй працы на ўроку, любові да роднай мовы і яе адметных рыс.

Тып урока: урок камбінаванай будовы.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, рабочы сшытак, дошка, карткі са словамі, ілюстрацыя помніка ў (у нескладовага).


Ход урока

I. Арганізацыйны момант і псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новай тэмы


IІ. Актуалізацыя ведаў вучняў

Калі пішацца ў? у? (правіла)


III. Праверка дамашняга задання




IV. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Сёння мы працягнем паглыбляць веды пра асаблівасці літар у і ў, а таксама працягнем вывучаць правільна пісаць іх у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання.


V. Трэніровачнае замацаванне набытых ведаў

1. Заданне на дошцы “Перакладчыкі”. Праца па варыянтах.

І варыянт:

Открытка – паштоўка

Лопата – рыдлёўка

Учитель – настаўнік

Толпа – натоўп

ІІ варыянт:

Скворечник – шпакоўня

Вторник – аўторак

Охотник – паляўнічы

Желток – жаўток


2. А зараз я буду загадваць загадкі, а вам трэба запісваць адгадкі, а пасля патлумачыць арфаграмы. Падказка: кожнае слова адпавядае нашай сённяшняй тэме – Правапісу у, ў (Індывідуальная праца на дошцы).

Загадкі: 1. Цыркавы артыст-комік (клоўн). 2. Буйная афрыканская птушка атрада бегуноў (страус). 3. Конны пастух у стэпах Паўночнай Амерыкі (каўбой). 4. Пышнае сцэнічнае відовішча з удзелам артыстаў эстрады, цырка (шоу). 5. Адзін з самых буйных прадстаўнікоў жывёльнага свету, якія вымерлі ў мезазойскую эру (дыназаўр). 6. Удзельнік палёту ў космас (касманаўт, астранаўт). 7. Перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху (шлагбаум). 8. Нарада ўрачоў для вызначэння характару захворвання і спосабаў яго лячэння (кансіліум).

Фізкультхвілінка


3. с. 66 № 141 (праца на дошцы па чарзе. Астатнія у сшытак. Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Растлумачыць правапіс гэтых літар).


4. Самастойная праца на лістках на адзнаку.

Слоўнікавы дыктант (10 слоў):

Ірына Уладзіміраўна, дыназаўр, ток-шоу, радыус, крычалі “ўра”, універмаг, Брэсцкая унія, фрау, па-ўкраінску, ад удару.


VI. Дамашняе заданне

С. 65, №139 (запісаць прыказкі, раскрываючы дужкі. Устанавіць адпаведнасць пааміж пырказкамі і іх характарыстыкамі)


VІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак

На ўроку мне больш за ўсё спадабалася …

Я лічу, што тэму Правапіс у,ў я засвоіў …