СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Пазакласнае мерапрыемства

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Праводзіцца пасля ўрокаў як пазакласнае мерапрыемсва.

Просмотр содержимого документа
«Пазакласнае мерапрыемства»

«ЛЕТУЦЕННІЦА НА СКРАЗНЯКАХ ЭПОХІ»

Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная Яўгеніі Янішчыц

(IX—XI класы)

Настаўнік. «Палеская ластаўка», «Палесся мілае дзіця», «палеская летуценніца» — так называлі ў нашай літаратуры Яўгенію Яніш­чыц. Яна — невымоўная наша страта, шчымлівы боль. Яе творчасць — залатая старонка нашага пісьменства.

Месяц нараджэння — лістапад. I месяц сыходу ў вечнасць — лістапад.

Здарылася страшная несправядлівасць: у сі-ой матулі не стала любімай дачкі, у сына-школьніка не стала матулі, у паэзіі не стала самаадданай майстрыхі, у народа так заўчасна не стала вернае дачкі-патрыёткі, якая падаравала яму зорную сваю паэзію.

Паўстаў надмагільны помнік — прыгожая постаць з крыламі за спінаю. Дык чаму ж яны, Богам дадзеныя крылы, не ўтрымалі яе аднойчы над халоднаю скамянелаю зямлёй? Чаму так рана яна іх склала, кінуўшыся ў палёт, нібы птушка, з восьмага паверха сваёй новай кватэры?

Сёння нас сабрала паэзія Яўгеніі Янішчыц, каб мы паспрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні, каб аддалі даніну павагі і пашаны таленавітаму творцу, шчырай і сардэчнай жанчыне.

Гучацъ першы і другі слупкі «Грузінскай песні» Б. Акуджавы.

Першы чытальнік.

Жыццё, ты стэп, што выгараў да краю,

Дрыготкі ліст на восеньскім галлі.

I ўсё адно — цябе я абдымаю,

I ўсё адно цябе я бласлаўляю

За боль і рай на песеннай зямлі.

Настаўнік. Якой была ў гэтым кароткім адрэзе чалавечага існавання, які называецца жыццём? Паслухаем, што гавораць пра паэтку тыя, хто ведаў яе асабіста.

Першы вядучы. Васіль Жуковіч успамі­нае сустрэчу з Я.Янішчыц увесну 1966 года. «Яна, юная дзяўчына, уражвала сваёй абсалютнай бясхмарнасцю, апантанай любоўю да жыцця. У памяці паўстае ўсмешлівая, з ямачкай на шчацэ, з аптымістычна прыўзнятымі куточкамі вуснаў дзяўчына. У яе вачах была вясна. I ад яе слоў ішоў такі водар — як ад веснавых красак».

Другі вядучы. Алег Лойка адзначаў, што «аптымізму было ў яе хоць займай», што Жэню ён успамінае толькі ўсмешлівай: «бадай на ўсіх здымках яна ўсміхаецца ці паўсміхаецца. Паўсміхаецца, усміхаецца краёчкамі вуснаў, як Джаконда Леанарда да Вінчы».

Трэці вядучы. «Как сейчас вижу Женю Янищиц: всегда открытое в полуулыбке лицо, прямые длинные волосы на пробор и убранные гладко — с простой резинкой. Классическое платье с узким вырезом, изящная талия. Смущение в глазах.

Я не знаю человека, который бы без симпатии относился к Жене Янищиц.

Приветливость её покоряла», — такой засталася паэтка ва ўспамінах Вольгі Ягоравай.

Першы вядучы. Якая ж зямля нарадзіла таленавітую паэтку і дзіўнага чалавека? Дзе яе выток, яе карані? Родам Яўгенія Янішчыц з Палесся, з вёскі Рудка Пінскага раёна. А край палескі прыгожы, нерушавы. Своеасаблівую аздобу мясцінам, якія для паэткі на ўсё жыццё сталі роднымі, надае рэчка з мілагучнаю назваю Ясельда. У гэтым слове чуецца паэзія яе любімых мясцін, іх пяшчотнае хараство.

У адным з лістоў да Васіля Жуковіча Яўге­нія Янішчыц пісала: «...была на Ясельдзе. Далёка-далёка заплыла на лодцы. А навокал такая прыгажосць! Стала крыху сумна ад дзівоснай цішыні і белых рачных лілеяў. Напісала некалькі вершаў».

Другі чытальнік.

Я жыву ў старане чаромхавай,

Там, дзе Ясельда з ціхай Пінаю.

Дык чаму ж мне песні чароўныя

Не складаць пра гаі салаўіныя,

Пра вясну, што ля берага лотаці,

Пра паводку кахання імклівую?

Я па свеце птушкаю лётаю,

Я ўся такая шчаслівая.

Другі вядучы. Нездарма Жэня некаторыя свае лісты падпісвала так: Ясельдзянка. Гэтае слова дыхала рачной свежасцю. Рака пачынаецца з крыніцы. Там, на родных прасторах, з крыніцы народнага жыцця пачыналася ўдумліва-пранікнёная рака яе вершаў і паэм, адтуль пракладвала яна рэчышча да мора-акіяна паэзіі.

Трэці вядучы. Як жа Жэня-дзяўчынка стала Жэняй-паэткай? А было гэта ў сёмым класе. Жэні захацелася напісаць верш, прысвечаны Якубу Коласу. I ў яе гэта атрымалася.

Яна раптоўнаму куплету

Здзівілася упершыню,

I захацелася ў паэты,

Нібыта птушцы ў вышыню.

Яна так лёгка улавіла

Рытмічны строй і рыфмы код.

Рыфмуе: «мілы — да магілы»

Ў няпоўных васемнаццаць год.

Першы вядучы. У «ЛіМе» 21 верасня 1965 года з'явіліся першыя шэсць вершаў Жэ­ні. Гэтая публікацыя акрыліла. Аднак не ведала дзяўчына, што лёс творцаў бязлітасны, што ім наканавана катарга пачуццяў, з якой не выйсці пажыццёва.

Трэці чытальнік.

Дыктуе дзень на ўлонні лета

Ёй пра палі ды сенажаць.

...Дзяўчынцы хочацца ў паэты,

Што ў катаржанкі — дзе ж ёй знаць?!

Вось са сваім адкрытым светам

Яна бяжыць праз сенакос.

Дзяўчынцы хочацца ў паэты...

О дай апомніцца ёй, лёс!

Другі вядучы. У гэтым жа «ЛіМе» быў змешчаны і фотаздымак Жэні на драўлянай кладцы. I ўжо будучы прызнанай і знакамітай паэткай, яна напісала «Оду кладцы».

Дарога йшла наўпрост

У шаснаццаць, без аглядкі.

А пачынаўся мост

3 вясковай тонкай кладкі.

Не нараку на лёс,

Дзе песня шчыравала.

Бо кладка да нябёс

Не раз мяне ўздымала.

Трэці вядучы. Заканчвалася дзяцінства. Наперадзе быў выбар жыццёвай дарогі. У лісце да В. Жуковіча Я. Янішчыц пісала: «Бог ведае, куды мяне занясе першы юнацкі вырай. Але хочац­ца верыць, што ён будзе светлым, як мае палескія крыніцы, звонкім, як мае беларускія бары».

Першы юнацкі вырай занёс Жэню на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Вучылася, старалася. Займалася ў літаратурным аб'яднанні «Узлёт», пісала вершы. Адзін за адным выходзяць яе паэтычныя зборнікі: «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна зімы», «У шуме жытняга святла». Крытыкі высока ацэньвалі яе творчасць.

Першы вядучы. Ніл Гілевіч адзначаў, што «...гэта паэзія, якая нячутна, накшталт сонечнага святла, уваходзіць у цябе, каб выклікаць у душы і сэрцы такі ж вясенні сонечны настрой, каб і ты, падуладны яе магічным чарам, прычасціўся да радасці і ўрачыстасці жыцця».

Другі вядучы. Анатоль Грачанікаў адчуў, што кнігі хвалююць не толькі «першанароднасцю пачуццяў і думак», але і «кволасцю і безабароннасцю перад людзьмі і светам».

Трэці вядучы. Ніна Мацяш адзначала, што, «чытаючы яе, дакранаешся да чалавека шчырага і чулага, годнага і ўразлівага, самаахвярнага і вельмі самотнага».

Першы вядучы. Васіль Жуковіч гаварыў так: «Мяне заўсёды ўражваў вобраз Жэні Яніш­чыц. Гэта быў той шчаслівы выпадак, калі воб­раз паэткі і яе лірычнай гераіні, вобраз чалавечы і паэтычны — у гарманічным спалучэнні, у двуадзінстве. Яна была аднолькава шчырая ў жыцці, у паэзіі, у творчасці, аднолькава захопленая, зачараваная, а пазней — і аднолькава расчараваная».

Другі вядучы. Такая высокая ацэнка яе творчасці — не выпадковасць. Яўгенія Яніш­чыц была вельмі патрабавальная да сябе як творцы. «Мне неяк няёмка нават, што ў Мінску мяне лічаць сапраўднай паэтэсай. Часам смешна. А я пакуль што настойліва шукаю сябе ў сваіх вершах».

Яўгенія Янішчыц шукала свайго лірычнага героя, свой стыль, свае вобразы і тэмы.

Трэці вядучы. У адной з газетных гутарак яна казала: «I толькі дзіву даешся: якія цудоўныя людзі скрозь, таленавітыя, прыгожыя. 3 якой глыбокай чалавечай памяццю, душэўнай шчодрасцю, цеплынёй сардэчнай... Шчасце сваё, асабістае, знаходжу яшчэ ў асваенні новага для мяне жыццёвага пласта, у адкрыцці глыбокай і паэтычнай душы зноў таго ж чалавека».

Першы вядучы. Такім глыбінным чалавекам, на думку Я. Янішчыц-дачкі, была яе маці, якой яна шчодра плаціла сваёй песняй.

Чацвёрты чытальнік.

Што за восень даўгая,

Аніяк не сплыве...

Там за полем, за гаем

Мая мама жыве.

Цемназгорклаю ноччу,

Мінаючы змрок,

Перайду-пераскочу

Яр, балотца, лясок.

Цішыня, як пракляцце.

I ў значэлым двары

Чорна маміна плацце

Палошчуць вятры.

Другі вядучы. Яўгенія Янішчыц была чалавекам вельмі гасцінным. Заўсёды каго-небудзь запрашала пагасцяваць у сваёй матулі, палюбавацца на Ясельду, адчуць смак вясковага жыцця.

Трэці вядучы. Валянціна Коўтун у эсэ «Жэніна мама» ўспамінае:

«Тады было позняе лета. 3 багатымі сваімі набыткамі ў полі, у садзе, у лесе.

Мы з Жэняю — радасныя, маладзенькія, спатоленыя гасцяваннем.

Дасюль памятаю тыя свае першыя ўражанні і пачуцці.

Зусім блізка — плынная, тады шырокая яшчэ, атуленая зялёным вербалозам, Ясельда, якая ўсё плыла і плыла перад маім захопленым позіркам.

А блізка ад берага вялікая хата, у вокны — яркае сонечнае праменне, усюды чысціня, вышараваная падлога, засланы абрусам стол, этажэрка з кніжкамі, дзяружка на лаве каля сцяны. Вышытыя ручнікі, вышытыя і вытканыя рукамі Жэнінай мамы, — усюды: і ў зале, і ў бакавым пакойчыку, і на кухні».

Пяты чытальнік.

I падкажа мне сцяжыну гром

I яго бурчання адгалоскі.

Я ўвайду ў забыты Богам дом

На краёчку апусцелай вёскі.

Колькі спеўных верасняў сплыло,

Колькі белых адшумела маяў...

Ў доме гэтым ціша і цяпло

I ўтульна — болей не бывае!

Першы вядучы. «Не ведаю чаму, але, едучы да Жэнінай маці, я чамусьці ўяўляла, што ў Жэні (маленькай, худзенькай) маці павінна быць больш важкай, важнай кабетай.

І раптам такая ж, як і Жэня, невялічкая, худзенькая, з глыбокімі задумлівымі, незвычайнага блакіту вачамі, увішная, з нейкай нязвыклай для вясковага асяроддзя інтэлігентнай гаворкай».

Шосты чытальнік.

Як за дажджамі частымі рабымі,

За кудасой,

дзе шляху не відно —

То ластаўкаю першай,

то рабінай

Пастукаюся ў чуйнае акно.

Нацятыя, нібы пасля разлукі,

Паверх прасцінкі,

што святлей снягоў,

Уздрыгваюць у сне кароткім

рукі

У водгуллі заранак і грамоў.

У сенцах — бульбы пах і лугаўя,

Святы снапок у закутку мадзее.

...Дзень добры, мама!

Гэта зноўку я,

Уся твая гаркота і надзея.

Другі вядучы. «Маці — уся спагада, гатоўнасць дагадзіць госцейкам, тут жа прынесці яшчэ што-небудзь з кладовачкі, пограба, бакавушкі — смачнейшае, лепшае. Як птушка, ма­ці пералятала з аднаго пакоя ў другі, з кухні на падворак ці да студні...»

Сёмы чытальнік.

Горкі беласнежныя падушак —

Як з-пад галубінага крыла...

Колькі ёсць на свеце слаўных птушак —

Ты ж у іх усё пераняла!

Як ад панядзелка — да нядзелі

Дні ў бясконцай працы навылёт:

Ластаўкай нястомнае надзеі,

Горлінкай нязмераных клапот.

Мне не страшна на суровым снезе

У бухматым, цёплым каўняры.

...А ў сінічкі пальчыкі замерзлі!

Вуціца зімуе ў азяры!

За грамамі веку, за дажджамі,

За чаканнем сонца і адліг —

Сойка скрухі,

Перапёлка жалю,

Кнігаўка маіх лірычных кніг!

Трэці вядучы. Падчас вучобы ў Мінску Жэня жыла ў інтэрнаце. Ездзіць дадому часта не было магчымасці — да роднай Рудкі 300 км. Па заканчэнні вучобы (1971 г.) Жэня выйшла замуж за паэта Сяргея Панізніка, затым некаторы час жыла з мужам у Чэхаславакіі. На адлегласці любоў да маці, патрэба ў ёй адчуваюцца асабліва востра, таму вершы Жэні-дачкі перапоўнены смуткам і трывогай за роднага чалавека.

Восьмы чытальнік.

Як баюся грому тэлеграмы,

Асабліва — хуткай, балявой.

Дажджавая нітка лёсу мамы —

Праз чужыну — журыцца са мной.

Першы вядучы. Ёсць у Яўгеніі Янішчыц верш пад назваю «Мама падрэзала косы». Вось апошняя яго страфа:

Сталі зімамі вёсны —

Ані жаўронка ў палях.

Мама падрэзала косы —

Як укароціла шлях.

Аднак жыццёвы шлях маці аказаўся значна даўжэйшы, чым яе дачкі. Вялікім клопатам Марыі Андрэеўны стаў унук Андрэй — Жэнін сын. Пасля смерці Жэні яна пераехала ў Мінск. I зноў, як птушка, увесь час у клопатах гэтая незвычайная жанчына — маці паэткі — годна завяршала свой зямны шлях — ставіла на ногі ўнука. Падрастаў сынок Жэні, які некалі быў для яе «адным-адзіным світаннем», а яна для яго была «ахоўнай арліцай».

Другі вядучы. Гэта вельмі цудоўна, што яна зведала мацярынства, яго высокі сэнс, высокае прызначэнне. Гэта ўзбагаціла яе пачуцці, узбагаціла паэзію. Якім хараством, якой чысцінёй, якой самаахвярнасцю напоўнены крышталь вось такіх строф:

Мы з ім, як на ляшчыне спарышы.

Мне ёсць каля каго ў мароз сагрэцца.

I не гадзіннік цінькае ўначы,

А трапяткое сынавае сэрца.

Дзевяты чытальнік.

Каб не глядзелася ў вочы ажына

I каб ваўчыннік рук не калоў, —

Тваю калысачку

з лёну і жыта,

I з наймацнейшых пляла каранёў.

Зорка сачу, каб не збіўся з дарогі,

Змоладу каб не запляміў жыццё.

Востры каменьчык — пад мае ногі!

Пад мае рукі — шыпы і асцё.

Гордае шчасцейка, мая сямейка,

Ты па слядах маіх слёз не рассей,

Сыне мой першы,

наіўны Андрэйка,

I сын мой апошні,

мужны Андрэй!

Трэці вядучы. Апагеем у прысвячэннях Андрэю з'яўляецца цыкл вершаў «Маё адно-адзінае світанне». Стварэнне гэтага цыкла звязана з цяжкім станам сына, калі ён знаходзіўся ў рэанімацыі. Цяжка перадаць словамі боль маці, якая дзень пры дні і ноч пры ночы знаходзілася ля хворага сына.

Гучаць трэці-пяты слупкі «Калыханкі» (словы Э.Аспазія, музыка Р. Паулса).

Першы вядучы. Здзіўляе той факт, што ў час хваробы сына ў маці знайшліся сілы ўзяцца за пяро, што сваё выратаванне яна знайшла ў выліванні гора ў вершаваныя радкі:

Я ведаю, што сіла ёсць у слове,

Калі яно напісана крывёй.

I вось крывавыя радкі, крык адчаю, болю і надзеі.

Дзесяты чытальнік.

Судзі мяне на муку і бяссонне,

Тапчы мяне ў калючым бур'яне,

Што хочаш, лёс, бяры ў мяне сягоння!..

Хай толькі сын перажыве мяне!

Другі вядучы. У сыне Я. Янішчыц бачыла адзіную ўцеху, у сыне — магчымасць убачыць будучыню. Праз сына — мажлівасць развітацца са светам і людзьмі. Але не адысці назаўсёды, а застацца сваёй духоўнай прысутнасцю.

Адзінаццаты чытальнік.

Вось вясна сатчэ свае красёнцы.

Дол абудзіць пошчак салаўя.

Усё міне,

А будзе сын і сонца.

I між іх зямлёю буду я.

Трэці вядучы. Яўгенія Янішчыц адчувала хуткі свой адыход. Пра гэта гаворыць яе верш «На ўсякі выпадак».

Дванаццаты чытальнік.

Сын, як заўсёды,

Акуратна рабі урокі:

Дысцыпліна — харошая якасць

Не толькі для вучняў у школе.

Сынок, як і ўчора,

Паслужы няўцешным суседзям,

Адзіны сын у каторых

Нечакана загінуў ад кулі

На суровым полі заслоны!

Сыночак, чэсна, як і ўчора,

Прынось грашовую здачу

3 прадуктовага магазіна.

Ды, на ўсякі выпадак,

Умей даць здачы

Подласці і няпраўдзе!

I яшчэ: будзь прывязан, як можаш,

Да верных сяброў па сэрцы

(Не дай табе Божа мяняць іх на новых!),

Бо можа так здарыцца,

Што заўтра —

Не выйду табе насустрэчу.

Мама.

Першы вядучы. I так здарылася: 25 лістапада Я. Янішчыц упершыню не выйшла на сустрач свайму сыну. Вольга Ягорава піша: «Мне хочется забыть тот жгучий осенне-зимний день, когда я об этом узнала. Хочется вычеркнуть его вовсе — осенний день со снегом, ветром, льдом...

Поздний телефонный звонок:

  • Ты знаешь, погибла Женя Янищиц...

  • Как...

  • Развешивала бельё и выпала с балкона 8-го этажа.

  • Как?!

  • Никто не знает точно...»

Другі вядучы. Чаму ж адышла яна без пары, такая маладая, поўная творчай энергіі, на мяжы свайго 40-годдзя? У апошнія гады паэтка пакутавала ад многага. У яе не склалася асабістае жыццё з Сяргеем Панізнікам, якое пачыналася так зайздросна.

Гучыць першы слупок песні «Зачарованая» ў выкананні ансамбля «Песняры».

Трынаццаты чытальнік.

Прыплыву да цябе аднойчы

Праз свае летуценні дзявочыя.

Будзе неба блакітнае, яснае.

Будзе ціха ўсміхацца Ясельда.

Будзе верасень, будзе раніца.

Будуць птушкі пра вырай раіцца.

Толькі я адна на мяжы,

Ці будзіць цябе кожнай раніцы.

Толькі мне адной адкажы.

Чатырнаццаты чытальнік (выконвае ўрывак з верша С. Панізніка «I свеціцца жыц­цё»).

Мая адзінакроўная,

мы пройдзем праз асцё,

каб міласэрнай кропляю

свяцілася жыццё.

Ты ратаўніца верная,

калі жыццё — жніўё...

Сястрыца міласэрная —

каханейка маё.

Трэці вядучы. I вось гэтая прыгажосць ва ўзаемаадносінах закаханых хутка знікла. Па розных прычынах. (Гучыць першы слупок песні «Цветок любви» ў выкананні ансамбля «Песня­ры»). Свой сямейны крах паэтка ўспрымала надзвычай востра. Пра гэта сведчаць яе вершы, перш за ўсё інтымная лірыка, у якой зусім невыпадкова так часта з балючай пранізлівасцю гучалі матывы нешчаслівага кахання. Пра гэта і ў яе лістах да сяброў: «Вельмі балюча і пакутліва; паглядзіш на шчаслівыя пары і думаеш: за што ты Богам пракляты, ці горшы за ўсіх!.. Жанчына ўсё ж створана для сямейнага шчасця ў першую чаргу».

Пятнаццаты чытальнік (выконвае верш С. Панізніка).

Гучыць: песні «Цветок любви» ў выкананні ансамбля «Песняры».

Вунь — сярод хатняга посуду —

Чаша цярпення.

3 кожнага непаразумення дабаўляюцца кропелькі вадкасці

Незразумелай якасці.

Пуд солі раствораны ў Чашы,

мядовыя месяцы нашы...

О Чаша цярпення з сервіза маладажонаў!

Хоча не хоча мая сям'я, —

я кроплю туды і жонка;

Жонка кроплю туды і я... П

оўніцца наша Чаша...

Шаснаццаты чытальнік.

Ціха стаю на спусцелай зямлі,

Цішай скразной наліваецца цела.

Вось я — на насту. Адна. Ні пры кім.

I ў непрыкаянай выстылай сіні

Як не стае мне адзінай рукі,

Той, у якой мая радасць і сіла!

Семнаццаты чытальнік (выконвае ўры­вак з верша С. Панізніка «Паратунак»).

Пры свечках дзвюх — адзін.

Я збег у адзіноцтва...

Чароўнае сіроцтва!

Дамоклаў меч ільдзін

глядзіць уніз не хціва.

Адзін... Якое дзіва!

Пад пахай веташка —

на срэбным полі хата:

да страт маіх даплата.

Тут волі — да сучка

заснежанай яліны.

Адзін, ды не адзіны...

Васемнаццаты чытальнік.

У маладой журбе

Мой новы дзень імжыць.

3 табой і без цябе

Я прывыкаю жыць.

I долі не кляну,

Жыву такой, як ёсць.

Гарчэй ад палыну

Світае маладосць.

Мядовы пах сянца,

Туман — што сырадой.

...Каханы,

да канца

Абраны ты другой.

Любві не наталіць

Скупой дажджынкай дня.

А жыць – пакуль баліць

На сэрцы вышыня.

Гучыць песня “Чырвоная ружа” ў выкананні ансамбля “Песняры”.

Першы вядучы. Але не толькі асабістая, сямейная драма паслужыла прычынай ранняга адыходу паэткі. Былі і іншыя. У адным з інтэрв'ю Я. Янішчыц гаварыла, што ў сучасным жыцці яе непакоіць адчужэнне, недавер, маскарад. А гэтага ў яе жыцці было хоць адбаўляй. Балюча раніла яе няшчырасць сяброў, асабліва некаторых сябровак, з адкрытай зайздрасцю і прыхаванай нядобразычлівасцю якіх яна сутыкалася чым далей, тым больш. Акрамя сямейнай неўладкаванасці ды згрызот ад рознай побытавай каламуці, якія стойка пераносяцца тымі, хто загартаваўся ў нягодах, але моцна раняць чулыя душы, прыгняталі ўражлівую паэтку пазёрства, двухсэнсоўнасць, недружалюбнасць, абыякавасць, зласлівасць, адсутнасць чалавечага разумення і спагады.

Дзевятнаццаты чытальнік.

I вось іду — уся глуханямая.

I вось іду... але куды, куды,

Па што цяпер акрылена спяшацца...

Заплакаць ці шалёна засмяяцца

На грані чорна-аспіднай жуды.

Другі вядучы. У яе пачыналася ўсё з любові, ды кладачка аказалася тоненькай, а яна апынулася прад каламутнымі вірамі ды вокнамі дрыгвы. I яна не вытрымала, надламалася і сама склала сваё стомленае крылле. Гэта былі ўцёкі ад адзіноцтва, ад непрымання таго, што ейная эпоха ёй навязвала, а душа яе з тым не мірылася. I гэта паглыбляла душэўны разлад, душэўны крызіс.

Трэці вядучы. На жорсткіх скразняках эпохі першымі гінуць летуценнікі, лірыкі з чулай душой і трапяткім сэрцам. Яўгенія Янішчыц была лірыкам, цалкам і поўнасцю. I ў гэтым трагізм яе існавання.

Дваццаты чытальнік.

Вунь першая хмара навісла бянтэжна

Над краем.

Легальна зусім і зусім незалежна

Знікаю.

Вось першая кропля апала над борам,

Над гаем...

3 гасцінных канапаў і пышных убораў —

Знікаю.

Знікаю з усмешак на тварах ліслівых,

Няверных.

Знікаю. Хай будзе на момант шчаслівым

Той бераг,

Дзе мроя збылася, дзе кветка ўзнялася,

А явы не стала...

Знікаю, пакуль я сама у сабе не знайшлася

Цвяроза і стала.

Вунь нечая зорка, начная ільдзінка,

Плыве па-над гаем,

3 люстэркаў усіх і з усіх фотаздымкаў —

Знікаю,

Знікаю... Першы вядучы. Усё было ў гэтым жаночым лёсе: і шчасце кахання, і ўцеха мацярынства, і горыч самоты. Жыццё не шкадавала гэтую кволую жанчыну, якая і пасля смерці вучыць нас любові, высокай і сумленнай.

Дваццаць першы чытальнік.

Сягоння — узлёт, а заўтра ціша,

I крылы складзены стырна,

Але прыслухайся, як дыша

I як пяе душы струна.

Гучыць першы слупок «Грузінскай песні» Б. Акуджавы.

Спіс літаратуры

Бельскі, А. Паэзія Яўгеніі Янішчыц у школе (IX, XI класы) / А. Бельскі // Беларус. мова і літ. — 2004. — № 3. — С. 38—46.

Бугаёў, Д. Летуценніца на скразняках эпохі / Д. Бугаёў // Янішчыц, Я. Выбранае / уклад. А. Кана-пелькі і В. Коўтун. — Мінск, 2000. — С. 3—18.

Бутэвіч, А. А самых лешных час не беражэ / А. Бутэвіч // Літ. і мастацтва. — 2003. — 21 ліст.

Егорова, О. Евгения Янищиц: «Спроси у чебреца» / О. Егорова // Нар. газ. — 1996. — 23—25 ліст.

Жуковіч, В. Між двух лістападаў / В. Жуковіч // Літ. і мастацтва. — 1998. — 20 ліст.

Калядка, С. «Любоў мая, ты песня і маркота...»: лірыка Яўгеніі Янішчыц // Роднае слова. — 1998. — № 3. — С. 21—31; № 4. — С. 36—47.

Калядка, С. На гранічным напружанні сіл / С. Калядка // Літ. і мастацтва. — 1998. — 23 студз.

Янішчыц, Я. «...Наша радасць і наша туга» : вершы пра каханне і любоў / Я. Янішчыц, С. Панізнік // Роднае слова. — 1998. — № 11. — С. 175—189.