ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“НАВАДВОРСКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА” ПІНСКАГА РАЁНА
РАЁННЫ КОНКУРС “УРОК, ЯКІМ Я ГАНАРУСЯ”
МЕТАДЫЧНАЯ РАСПРАЦОЎКА ЎРОКА ГЕАГРАФІІ Ў 8 КЛАСЕ
ПА ТЭМЕ “ПАЛІТЫЧНАЯ КАРТА І НАСЕЛЬНІЦТВА АФРЫКІ”
Дайка Ала Антонаўна,
настаўніца геаграфіі
вышэйшай катэгорыі
тел. +37544-574-30-69 (А1)
dajko.alla@mail.ru
Мэты: пазнаёміць навучэнцаў са складам насельніцтва;
сфарміраваць уяўленне аб размяшчэнні насельніцтва і ўсталяваць залежнасць размяшчэння насельніцтва ад гістарычных і прыродных фактараў;
пазнаёміцца з сучаснай палітычнай картай, удасканаліць картаграфічныя ўменні і навыкі.
Задачы ўрока:
удасканаліць уменні працаваць з тэкстам падручніка, энцыклапедыямі, атласам, даведачнай літаратурай, інтэрнэт-рэсурсамі;
забяспечыць развіццё здольнасцяў выказваць меркаванні, рабіць высновы;
выхоўваць уменне працаваць у калектыве;
развіваць пачуццё ўзаемадапамогі;
развіваць творчыя здольнасці і пазнавальную актыўнасць.
Абсталяванне: Фізічная і палітычная карта свету, ілюстрацыі, падручнік Геаграфія. Краіны і народы” для 8 класа, сшытак, атлас “Геаграфія. Краіны і народы” для 8 класа. Энцыклапедыя “Краіны свету”, “Урокі геаграфіі Кірылы і Мяфодзія” ( відэа) , інтэрнэт рэсурсы.
Формы работы: індывідуальная, групавая з элементамі даследавання
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
План урока:
1.Арганізацыйны момант.
2.Праверка хатняга задання.
3.Актуалізацыя атрыманых ведаў.
4.Пастаноўка мэты і вучэбных задач.
5.Вывучэнне новай тэмы. Праца вучняў у групах (запаўненне рабочага ліста).
6. Замацаванне вывучанага матэрыялу. Ацэньванне адказаў навучэнцаў.
7.Хатняе заданне.
8. Рэфлексія.
Ход урока.
I. Арганізацыйны момант.
Настаўнік. Празвінеў зноў званок, пачынаем наш урок.
(Музычная застаўка на афрыканкую тэматыку)
Адкажыце, аб якім мацерыку загадка?
Там мыс Іголкавы,
Мыс Альмаді,
Сухія рэчышча рэк там-вадзі,
Там рэкі працякаюць хутка
І ў розныя моры ўпадаюць.
Там ёсць вулкан Кіліманджара
Нарабіў ён шмат пажараў. (Афрыка)
Настаўнік. Так тэма ўрока “Палітычная карта і насельніцтва Афрыкі”
Перш чым працаваць па новай тэме, мы павінны ўспомніць хатняе заданне.
II.Праверка хатняга задання
1.Дапоўніце характарыстыку этнічнага і рэлігійнага складу насельніцтва Паўднёвай Амерыкі.
У краінах Паўднёвай Амерыкі пераважаюць прадстаўнікі змешаных расавых груп _____________. Аднак у шэрага краін захаваліся буйныя індзейскія народы: ________ — у Перу, Балівіі і Эквадоры, ________ — у Балівіі, _________ — у Чылі. Афіцыйнымі мовамі большасці дзяржаў з'яўляюцца ___________ і __________. Доля карэннага насельніцтва (індзейцаў) найбольшая ў краінах ____________. Пераважная большасць жыхароў Паўднёвай Амерыкі _________________________ веравызнання.
2. Запоўніце пропускі ў тэксце.
1. Колькасць насельніцтва Паўднёвай Амерыкі -_________ млн. чал.. Нацыянальны састаў:_____________,______________,____________, а таксама _____________ (еўрапейцы і індзейцы), _______________
( еўрапейцы і негры),_________________ ( індзейцы і негры). Афіцыйная мова -___________ ( 63%),________________ (34%, Бразілія), 3%-________________.
2. Натуральны прырост краін Паўднёвай Амерыкі -____________ %, мінімальны прырост ў такіх краінах як _____________________, ______________, максімальны прырост-__________________, _______________, ______________. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва – чал./ км.кв. Урбанізацыя -______________________%. Характэрна “лжывая ўрбанізацыя”- трушчабы. Буйнейшымі гарадамі з’яўляюцца-_______________________________________________________________.
3.Работа з картай.
1.Вызначыце раёны найбольшай і найменшай шчыльнасці насельніцтва. Вызначыце на тэрыторыі якіх краін яны знаходзяцца? Дзе размяшчаюцца найбуйнейшыя гарады?
2. Разлічыце працяжнасць Бразіліі з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход ў градусах і кіламетрах. Ці ўплывае дадзены паказчык на геаграфічнае становішча краіны? Ацаніце палітыка-геаграфічнае становішча Бразіліі.
4.Франтальнае апытванне
- Якая шчыльнасць насельніцтва ў рэгіёне?
- Колькі гарадоў-мільянераў у рэгіёне?
-Якая доля гарадскога насельніцтва ў рэгіёне?
- Як вы лічыце, чаму Бразілію называюць “краінай кавы”. Якія галіны сельскай гаспадаркі таксама атрымалі шырокае развіццё?
III. Актуалізацыя, сістэматызацыя ведаў.
Настаўнік. Перад вывучэннем новай тэмы узгадаем якія асаблівасці
геаграфічнага становішча Афрыкі? (адказы вучняў)
-Эпіграфам перад вывучэннем новага матэрыялу нам паслужаць радкі,
сучаснага эфіёпскага паэта Аяльнэха Мулату (настаўнік чытае эпіграф)
Не так назва важна для краіны
І абрысы не так важны,
Як важна тое, хто ў тым краі жыве,
Навошта жыве і чым жыве народ.
Даведацца любой краіны асаблівы нораў
Мы можам, толькі людзей яе пазнаўшы.
- Як вы думаеце, для чаго нам неабходны веды пра народы, якія насяляюць Афрыку?
- З якіх крыніц інфармацыі можна даведацца аб насельніцтве?
IV. Пастаноўка мэты ўрока.
Настаўнік. Сёння мы паспрабуем здзейсніць падарожжа па Афрыканскім кантыненце. Мэта нашага даследавання пазнаёміцца з насельніцтвам і палітычнай картай Афрыкі.
Працаваць мы будзем у парах. Падчас вывучэння матэрыялу вы павінны запоўніць рабочыя лісты. Можа, мы таксама, станем першапраходцамі і даведаемся шмат новага і цікавага. Пры рабоце можаце выкарыстоўваць падручнікі, энцыклапедыі, атласы, даведачную літаратуру.
Вывучэнне новай тэмы будзе праводзіцца па наступным плане: (запісаны на дошцы)
1.Палітычная карта Афрыкі.
2. Дэмаграфічныя асаблівасці.
3.Этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.
V.Вывучэнне новага матэрыялу.
1.Палітычная карта Афрыкі .
Настаўнік. Многія навукоўцы лічаць Афрыку прарадзімай сучаснага чалавека. Узрост астанкаў продкаў найстаражытнага чалавека, знойдзенага ў Эфіопіі, - каля 4 млн. Як мяркуюць, ён быў невялікага росту, меў моцныя зубы і харчаваўся расліннай ежай. Чалавек сучаснага тыпу з'явіўся ў Афрыцы 11 тыс. гадоў таму назад. Амаль усю тэрыторыю Афрыкі на працягу доўгіх гадоў найбольш развітыя краіны Еўропы падзялілі паміж сабой і ператварылі мацярык у калоніі. Народы Афрыкі стагоддзямі пакутавалі ад гандлю рабамі. Барацьба супраць каланізатараў дасягнула асабліва вялікай сілы пасля Другой сусветнай вайны. У пачатку 20 стагоддзя тут было ўсяго дзве свабодныя дзяржавы-Ліберыя і Эфіопія. Сёння ўсе краіны кантынента маюць незалежнасць. Сучасная палітычная карта Афрыкі склалася некалькі дзясяткаў гадоў таму. На тэрыторыі мацерыка знаходзіцца 54 дзяржавы, з іх самыя вялікія па плошчы Алжыр, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Судан, Лівія. Самая буйная краіна па колькасці насельніцтва-Нігерыя. Большасць дзяржаў маюць выхады да мораў і акіянах 9 усяго-10). Да цяперашняга часу незалежнага статусу не мае- Заходняя Сахара. Большасць краін па форме праўлення- прэзідэнцкія рэспублікі.
Работа з контурнай картай.
Настаўнік: Выкарыстоўваючы палітычную карту, пазначце на контурнай карце:
- Самыя вялікія па плошчы дзяржавы Афрыкі;
- Краіны, якія не маюць выхаду да акіяна;
- Краіны, якія маюць выхад да Індыйскага акіяну;
- Краіны, якія маюць выхад да Атлантычнага акіяна.
Настаўнік. Запаўняем заданні 1-5 рабочага ліста (абмеркаванне).
- У цяперашні час колькасць насельніцтва складае каля 1 млрд. чалавек. Улічваючы велізарную плошчу мацерыка, Афрыка мае адносна нізкую шчыльнасць насельніцтва, а тэмпы росту яго колькасці вышэй, чым на іншых мацерыках.
- Адкрыйце карту атласа " Шчыльнасць насельніцтва” (стар.95). Знайдзіце на карце тэрыторыі з найбольшай шчыльнасцю насельніцтва.
- Якім колерам пазначаныя на карце гэтыя раёны? (Найбольш шчыльна заселеныя паўночныя раёны мацерыка і на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва).
- Якія часткі Афрыкі не заселеныя? (У пустыні Сахара шчыльнасць вельмі нізкая, ёсць незаселеныя тэрыторыі).
- Якія прычыны нераўнамернага размяшчэння насельніцтва на мацерыку? Прывядзіце канкрэтныя прыклады. Пры адказе на гэтае пытанне выканайце задане 6 рабочага ліста. (Насельніцтва Афрыкі нераўнамерна размеркавана па тэрыторыі мацерыка. На яго размяшчэнне ўплываюць прыродныя ўмовы. Густа заселеныя ўзбярэжжа Міжземнага мора, Гвінэйскі заліў і паўднёва-ўсходняя частка мацерыка. Высокая шчыльнасць насельніцтва ў дэльце Ніла, на 1 кв. км прыпадае 1000 чалавек. У Сахары, якая займае амаль 1/3 мацерыка, пражывае менш за 1 % насельніцтва, а ў асобных раёнах яго наогул няма).
Фізкультхвілінка
Пастух –зулус: Навучэнцы! Устаньце, калі ласка, закрыйце вочы, паспрабуйце пастаяць на адной назе, далічыце да 10, змяніце нагу, паўтарыце заданне яшчэ 1 раз.
Настаўнік: Чаму зулусы ў пустыні стаяць на адной назе? (На адной назе ўсе качэўнікі адпачываюць - у Аўстраліі, Афрыцы. Яны стаяць на адной назе, то на другой.)
- А цяпер пазнаёмімся з буйнымі гарадамі мацерыка.
- У Афрыцы наогул мала гарадоў, такім чынам, большая частка насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці.
- Знайдзіце і назавіце па карце гарады з колькасцю насельніцтва ад 5 да 10 млн жыхароў. (Каір, Лагос, Кіншаса)
- Знайдзіце і назавіце па карце гарады з колькасцю насельніцтва ад 1 да 5 млн жыхароў. (Дакар, Канакры, Абіджан, Аккра, Луанда, Кейптаўн, Мапуту, Алжыр, Трыпалі)
- На карце відаць, што асноўная частка гарадоў размешчана на ўзбярэжжы. З чым гэта звязана? (Найбольш спрыяльныя прыродныя ўмовы)
- Як вы думаеце, якія прычыны ўплываюць на размяшчэнне насельніцтва на мацерыку? (На размяшчэнне насельніцтва ўплываюць у асноўным прыродныя фактары, а таксама гістарычныя прычыны, у першую чаргу гандаль рабамі і каланіяльнае панаванне.)
Настаўнік. Прапаную прагледзіць відэафрагмент з жыцця бербераў, туарэгаў, пігмеяў, бушменаў (мультымедыйны падручнік “Урокі геаграфіі Кірылы і Мяфодзія”)
-Прачытайце пунк 53.3 падручніка і выканайце заданне 7 рабочага ліста
“ Адметныя асаблівасці народаў Афрыкі” (абмеркаванне пасля выканання).
-Назавіце якія дзе сусветныя рэлігіі пераважаюць у Афрыкі ? ( іслам 2/5 вернікаў, хрысціянсвта- 1/5) і іншыя мясцовыя племянныя рэлігіі.
VI. Замацаванне вывучанага матэрыялу.
Настаўнік. 1.Параўнайце дзве карты "Палітычная карта Афрыкі" і
"Шчыльнасць насельніцтва" і вызначыце краіны Афрыкі, якія маюць высокую шчыльнасць насельніцтва; нізкую шчыльнасць насельніцтва; краіны, дзе насельніцтва размешчана нераўнамерна, якімі прычынамі гэта можна растлумачыць.
2. Чаму Афрыку лічаць найбольш маладым кантынентам па палітычнаму складу? Назавіце сучасныя палітычныя праблемы Афрыкі і з чым яны звязаны?
- Устанавіце адпаведнасць:
1. Самы нізкарослы народ на зямлі, які жыве ў экватарыяльных лясах.
2. Народ, які насяляе пустыню Сахара, які вядзе качавы лад жыцця.
3. Народ, які пражывае на востраве Мадагаскар.
4.Стройныя высакарослыя народы саванаў ўсходняй частцы мацерыка.
5. Прадстаўнікі паўднёвай галіны еўрапеоіднай расы, якія насяляюць поўнач Афрыкі.
6. Нашчадкі еўрапейскіх перасяленцаў з Нідэрландаў, якія насяляюць поўдзень Афрыкі.
А) туарэгі
Б) пігмеі
У) эфіопы
Г) тутсі
Д) афрыканеры
Е) малагасійцы
Адказ: 1-Б,2 – А,3-Е,4-Г,5-у,6-Д
Вывад: Афрыка прарадзіма чалавека. Тут пражываюць прадстаўнікі ўсіх чалавечых рас. Народы Афрыкі прайшлі працяглы шлях свайго развіцця і ўнеслі значны ўклад ў гісторыю сусветнай культуры. Насельніцтва Афрыкі размешчана вельмі нераўнамерна, што звязана з асаблівасцямі прыродных умоў. Сёння Афрыка-мацярык незалежных дзяржаў.
Настаўнік. Сёння мы пастараліся здзейсніць падарожжа па афрыканскім кантыненце. Мы пазнаёміліся з насельніцтвам Афрыкі. Адкрылі шмат новага і цікавага. Мэта нашага даследавання дасягнута.
Вынік урока. Ацэньванне адказаў вучняў
VII. Хатняе заданне. § 53, нанесці на контурную карту дзяржавы мацерыка. Падрыхтаваць паведамленні аб краінах Афрыкі: Егіпет, Ірак, Самалі, ПАР. Можна выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы (знаёмства з краінай http://www.krugosvet.ru/)
VIII. Рэфлексія:
1.Сваёй працай на ўроку я задаволены / не задаволены
2.Урок для мяне здаўся кароткім / доўгім
3.За ўрок я не стаміўся / стаміўся
4.Мой настрой стала лепш / стала горш
5.Матэрыял урока мне быў зразумелы / не зразумелы
лёгкім / цяжкім
Літаратура
1. Кальмакова, А.Р., Пікулік , У.У. Геаграфія. Краіны і народы. Апорныя канспекты, схемы і табліцы. 8 клас/ А.Р. Кальмакова , У.У. Пікулік .- Мінск, 2021.- С.87
2. Лопух, П.С., Клімовіч, А.В. Геаграфія ў 8-9 класах: дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы: дапм. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. / П.С. Лопух, А.В. Клімовіч- Мінск: Сэр-Віт, 2019.- С.16-17,58,60,62.-( Кампетэнтнасны падыход)
3.Пічугіна, І.М., Кісляк І.В. Займальныя пытанні і заданні па краінам і сталіцам свету/ І.М.Пічугіна, І.В. Кісляк // Дыдактычныя матэрыялы.- Мінск, 2007.- С.10
Дадатак 1.
Рабочы ліст Дата __________
Тэма ўрока: ___________________________________________________
1. Узрост астанкаў продкаў старажытнага чалавека, знойдзеных у Эфіопіі, каля ___________ млн. гадоў.
2. Чалавек сучаснага тыпу з'явіўся ў Афрыцы прыкладна __________ гадоў таму.
3. Насельніцтва Афрыкі складае ___________ млн. чалавек
4. Народы Афрыкі складаюцца з ______________________________ і ________________ насельніцтва.
5. Праца з палітычнай картай.
Самая вялікая па плошчы краіна __________________________________
Самая маленькая па плошчы краіна-_______________________________
Самая шматлікая краіна –________________________________________
Краіна пірамід -________________________________________________
Краіна-востраў-_________________________________________________
Краіны, якія не маюць выхаду да мора -_____________________________
Краіны, якія маюць выхад да Міжземнага мора-______________________
6. Эўрыстычная гутарка, на аснове аналізу карты
" Шчыльнасць насельніцтва” (атлас, стар.95) запоўніць табліцу.
Асноўныя раёны з высокай і нізкай шчыльнасцю насельніцтва.
| Раён | Шчыльнасць, чал/км2 | Прычыны |
| Паўночная Афрыка Паўднёва-заходняя Афрыка Узбярэжжа Міжземнага мора Узбярэжжа Гвінейскага заліва Поўдзень мацерыка Рака Ніл Раён азёр | | |
7. Запоўніць табліцу "Адметныя асаблівасці народаў Афрыкі”
| Расы | Народы | Месца пражывання | Асаблівасці |
| | | | |
| | | | |
| | | | |
| | | | |