СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

М.Даніленка “Чароўнае слова”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«М.Даніленка “Чароўнае слова”»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна”











МЕТАДЫЧНАЯ РАСПРАЦОЎКА

вучэбнага занятку па беларускай літаратуры

(літаратурнаму чытанню) (2 клас)


М.Даніленка “Чароўнае слова”













Настаўнік пачатковых класаў

ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі

Зяневіч В.В.








аг.Зажэвічы, 2021

Мэта:

  • папаўняць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора;

  • фарміраваць чытацкія ўменні называць герояў апавядання, даваць ацэнку іх учынкам, выказваць свае адносіны да ўчынкаў герояў;

  • паказаць клопат Стасіка аб сваім бацьку;

  • усвядоміць урок працавітасці, які атрымаў сын ад свайго таты.


Абсталяванне:

  • падручнік,

  • тэлевізар,

  • наутбук.































Ход вучэбнага занятку


І. Арганiзацыйны момант

- Добры дзень! Я рада ўсіх вітаць у нашым класе. Але перш чым мы пачнём наш вучэбны занятак, я хачу вызначыць тэмпературу ў нашым класе пры дапамозе вось гэтага чароўнага тэрмометра.

(Настаўнік падходзіць і “ставіць тэрмометр” вучням)

- Добры!

- Старанны!

- Ветлівы!

- Адказны!

- Уважлівы!

- Выхаваны!

- Прылежны!

- Настойлівы!

- Добразычлівы!

- Ці праўду сказаў мне чароўны тэрмометр? А цяпер усміхніцеся мне, а я вам. Вось у такім добрым настроі пачнём наш вучэбны занятак літаратурнага чытання.


ІІ. Моўная размінка

Не проста ў словы я гуляю,

Па-беларуску размаўляю!

• Паўтарыце за мной.

• Прачытайце вочкамі.

• Прачытайце шэптам.

• Прачытайце ўголас павольна.

• Прачытайце ўголас хутка.

• Прачытайце, мяняючы лагічны націск. (Настаўнік на дошцы падкрэслівае словы, якія трэба выдзеліць голасам.)

А каб лепш гаварыць па-беларуску, пагуляем у гульню “Ланцужок беларускіх слоў”. Кожны вучань будзе па чарзе называць адно беларускае слова так, каб не было паўтораў. Выбывае той, хто не зможа назваць слова або называе слова, якое ўжо было. А пераможцу мы падарым апладысменты.


ІІІ. Праверка дамашняга задання (праца ў парах)

  • Сёння мы трапім у чароўны свет літаратуры, але для гэтага вам патрэбна атрымаць пропускі. Атрымае яго той, хто выразна прачытае верш І.Муравейкі “Тры лыжкі”. Працаваць мы будзем у парах: адзін вучань выразна чытае, а другі яго ацэньвае, а потым наадварот. Ацэньваць будзем па двух крытэрыях:

 захоўванне паўз унутры і ў канцы сказа;

 адпаведнасць тону і тэмпу чытання эмацыянальнага настрою верша.

Змястоўная ацэнка выразнасці чытання ў парах, выніковае ацэньванне выканання вучнямі дамашняга задання настаўнікам.

  • На маю думку, вам ўсім трэба даць пропускі ў чароўны свет літаратуры. (Настаўнік уручае пропускі.)


Фізкультхвілінка для вачэй


IV. Работа над новым матэрыялам

(слайд 1)

- Мiхась Даніленка нарадзiўся ў 1922 годзе ў вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласцi. Пасля заканчэння школы паступiў у Рэчыцкае педагагiчнае вучылiшча, не паспеў яго скончыць, бо пачалася вайна, ён, як і большасць хлопцаў-равеснікаў з педвучылішчаў і педінстытутаў, пайшлі не дзяцей вучыць, а Радзіму абараняць .

Быў кантужаны, трапiў у палон, адкуль збег разам са сваiм сябрам, i зноў служба ў Савецкай Армii. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2 ступенi i медалямi. Завочна скончыў Гомельскi настаўнiцкi iнстытут (1952 год).

Хаця і шмат гадоў прайшло пасля Вялікай Айчыннай вайны, Міхась Даніленка ніколі не зможа забыць тыя страшэнныя і адначасова гераічныя гады. І як чалавек, салдат, і як пісьменнік,. Таму і перыяд станаўлення і росквіту таленту М. Даніленкі – журналіста і пісьменніка (а гэта прыпадае недзе на 80-ыя гады) – тэма вайны становіцца вызначальнай у ягонай творчасці. Характэрнай у гэтым плане з’яўляецца кніга “Родная зямля” (1982), у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні. Адкрываецца кніга амаль аўтабіяграфічнай аповесцю “Альпы”, невыпадкова, яна прысвечана ягонаму сябру Сцяпану Халайчаву, з якім аўтар уцякаў з палону.

Для дзяцей М. Даніленка выдаў кнігі “Вернасць слову”, “Зачараваны гарлачык”, “На вуліцы Сонечнай”, “Ключы бабулі Зімы”. Пісаў таксама вершы. Некаторыя з іх пакладзены М. Блюміным і Э. Логашам на музыку.

Якраз паэтам у прозе і застаўся Міхась Пятровіч у творах для самых маленькіх. Дзядуля Міхась адкрывае гэты таямнічы і загадкавы, а, самае галоўнае, такі прыгожы сусвет. Выдаў 3 зборнiкi твораў для дзяцей i 3 – для дарослых.

- Сёння мы пазнаёмімся з яго апавяданнем пра мірны час.

Знаёмства з тэмай урока

- Паглядзiце, калi ласка, на назву твора i на малюнкi. Скажыце, пра што пойдзе размова ў тэксце?

(слайд 2)

- Як вы лiчыце, якiмi будуць задачы нашага вучэбнага занятку?

- Паслухайце тэкст i адкажыце, якое слова аўтар называе чароўным.

Чытанне тэксту настаўнiкам

Адказ вучняў на пастаўленае пытанне.

Слоўнiкавая работа

Самастойнае чытанне твора вучнямi

- Кiм працуе тата Стасiка?

Чытанне твора “ланцужком”

- Што рабiў тата Стасiка, калi той прынёс яму абед?

Выбарачнае чытанне

- Знайдзiце i прачытайце ўрывак, з якога можна зразумець, што Стасiк навучыўся выкарыстоўваць гэта цудоўнае слова.


Фiзкультхвiлiнка

(слайд 3)


- Якi момант адлюстраваны на малюнку?

Чытанне апавядання па ролях

Падрыхтоўка да выразнага чытання ўрыўка тэксту.

Выразнае чытанне ўрыўка.

Чытанне прыказак

(слайд 4)

- Як чалавек павiнен ставiцца да працы?

- Якiя якасцi характару спатрэбяцца, каб выканаць цяжкае заданне?

(слайд 5)

-Як аўтар адносiцца да Стасiка?

- Дакажыце словамi з тэксту.

- Як вы да яго адносiцеся?

- Якая галоўная думка твора?

- Раскажыце, калi вам дапамагло чароўнае слова “трэба”.

- Выконванне тэсту.

(слайд 6)

Самаправерка

(слайд 7)

  • Я прапаную вам скласці “гексы” па гэтаму апавяданню. На мінулых занятках мы складалі “гексы”, якія былі запоўнены, а сёння вы атрымаеце пустыя гексы і іх патрэбна будзе запоўніць.


V. Дамашняе заданне

Скласцi апавяданне пра работу свайго бацькi.

VІ. Рэфлексiя “Настаўнік-тэрмометр”

- Цi задаволены вы сваей працай на ўроку?

- Што было для вас цiкавым?

- Я таксама задаволена вашай работай.

- А зараз я хачу даведацца ці змянілася тэмпература ў нашым класе. Але наш чароўны тэрмометр зламаўся… Тэрмометрам буду я. Калі вы лічыце, што наш вучэбны занятак быў цікавы і карысны – станавіцеся па маю правую руку. Калі ж вам было сумна і нецікава – па левую руку.