Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Зажэвіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”
МЕТАДЫЧНАЯ РАСПРАЦОЎКА ВУЧЭБНАГА ЗАНЯТКУ
ПА ЛІТАРАТУРНЫМ ЧЫТАННІ Ў 2 КЛАСЕ
“Васіль Жуковіч “Сям’я”
Настаўнік пачатковых класаў
І кваліфікацыйнай катэгорыі
Кунцэвіч Г. М.
аг. Зажэвічы, 2022
ТЭМА: В. Жуковіч. Сям’я.
ЗАДАЧЫ: пазнаёміць з задачамі раздзела; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора В. Жуковіча; фарміраваць чытацкія ўменні знаходзіць адказы на пытанні з дапамогай выбарачнага чытання; развіваць уменне бачыць вобразныя карціны, створаныя аўтарам; выхоўваць дружалюбныя і паважлівыя адносіны да членаў сям’і.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант урока
Добры дзень. Вітаю ўсіх:
Хлопчыкаў і дзяўчынак дарагіх —
Усіх, хто сёння прыйшоў у клас,
Для літаратуры беларускай час!
2. Уступная гутарка да тэмы
Для таго, каб даведацца тэму нашага ўрока, я прапаную вам разгадаць рэбус. Паглядзіце на экран. (слайд 1)
Якое слова атрымалася? Так, слова – сям’я.
Прыём “Кластэр” (слайд 2)
Скажыце, а якія асацыяцыі ў вас узніклі, калі вы пачулі слова сям’я?
Давайце паспрабуем запоўніць малюнак на экране. (дзеці
з прапанаваных слоў выбіраюць тыя, якія падыходзяць да слова сям’я
і засяляюць імі аблокі)
Вельмі шмат легенд, прытчаў, смяшынак, вершаў існуе пра ўзаемаадносіны ў сям’і, пра выхаванне дзяцей. І зараз прачытайце прытчу «Тры жанчыны». (Уголас чытае вучань.) (Дадатак 1)
Тры жанчыны бралі ваду з калодзежа. Да іх падыйшлі сыны. Адзін пацалаваў сваю маці і пабег далей. Другі спытаў: «Ты не стамілася, мама?» — і пабег даганяць таварыша. Трэці моўчкі ўзяў вёдры і панёс іх дамоў. Мудрэц усё бачыў і сказаў, што ён заўважыў тут толькі аднаго сына.
- Чаму мудрэц сказаў, што тут быў толькі адзін сын?
- Чаму вучыць гэта прытча?
3. Моўная размінка
Прыём “Залюстроўе” (дзеці чытаюць верш справа налева) (слайд 3)
- Колькі чалавек у гэтай сям’і?
- Давайце прачытаем яшчэ раз, з радасным настроем.
- А зараз адкрыйце падручнікі на с.3
4.1. Пытанні і заданні
- Пералічыце, хто адлюстраваны на малюнку.
- Якія адносіны, на вашу думку, пануюць у гэтай сям’і? (Павага да старэйшых, бо дзед і бабуля сядзяць на канапе, астатнія члены сям’і ўважліва іх слухаюць.
На тварах і дзяцей, і дарослых лагодныя ўсмешкі.)
- Якія думкі ў вас выклікае гэты малюнак? Абгрунтуйце адказ.
- Як вы думаеце, адкуль пайшло слова сям’я?
4.2. Рубрыка “Гэта цікава” (слайд 4)
- Адкуль жа бярэ свой пачатак слова сям’я?
4.3. Аналіз старонкі - навігатара з чытаннем падрубрык
“Мы пазнаёмімся”, “Мы будзем вучыцца” і “Мы навучымся” і гутаркай па
іх змесце.
5. Вывучэнне новай тэмы
5.1. Работа над вершам В. Жуковіча “Сям’я”
Першасны сінтэз
Работа са словамі, якія могуць быць незразумелымі ў вершы
В. Жуковіча “Сям’я" (рубрыка “Слоўнік”, с. 4).
Чытанне твора настаўнікам.
Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту вучнямі.
-Ці спадабаўся вам верш? Чаму?
-Які настрой выклікаў у вас верш? Абгрунтуйце свой адказ.
Аналіз твора і другасны сінтэз
Чытанне верша вучнямі, адказы на пытанне 2, 4 (с. 5).
Выбарачнае чытанне ласкавых слоў, ужытых у вершы, абгрунтаванне іх ролі ў перадачы настрою твора. (слайд 5)
Знайдзіце радкі ў вершы і дапішыце словы, якіх не хапае.
- вызначэнне настрою,
- выпрацоўка ўмення захоўваць пры чытанні неабходную інтанацыю і паўзы.
-Мы прачыталі верш, давайце ўспомнім тыя асацыяцыі, якія ўзніклі
ў вас ў пачатку ўрока. Ці падцвердзіліся яны пасля знаёмства з творам?
Фізкультхвілінка
Я, ты, ён, яна -
Наша слаўная сям'я. ( маршыруюць)
Усміхнёмся вочы ў вочы, ( павароты ўлева, ўправа, ўсміхнуцца)
Ля сталоў сваіх пакрочым. ( хадзьба на месцы)
Прысядаем усе разам
Са сваім цудоўным класам. ( прысяданні)
Я, ты, ён, яна –
Наша слаўная сям’я! ( маршыруюць)
5.2. Рубрыка “Давайце абмяркуем тэму разам" (с. 6—7): абмеркаванне тэмы “Мая сям’я” з апорай на малюнак “Сямейнае дрэва”
і пытанні, змешчаныя ў падручніку.
5.3. «З крыніц народных”.
На тэму “Сям’я” складаліся не толькі вершы, апавяданні, прытчы,
але і прыказкі. Ці ведаеце вы такія прыказкі? Я прапаную гульню “Знайдзі пачатак і канец прыказкі” (слайд 7).
( Тлумачэнне сэнсу прыказак)
5.4. Гульнёвае практыкаванне “Хто каму кім да водзіцца?”
- Хто з’яўляецца мужам вашай мамы? (Ваш тата, бацька.)
- Хто з’яўляецца жонкай вашага таты? (Ваша мама.)
- Кім з’яўляецца хлопчык для бацькоў? (Сынам.)
- Кім з’яўляецца дзяўчынка для бацькоў? (Дачкою.)
- Як вы называеце матулю вашага таты ці мамы? (Бабуля.)
- Як вы называеце тату вашага бацькі? (Дзядуля.)
- Кім даводзіцца вам татава ці маміна сястра? (Цёткай.)
- Кім даводзіцца вам іх брат? (Дзядзькам.)
- Кім даводзіцца дзяўчынка бабулі і дзядулю? (Унункай.)
- Як назавуць хлопчыка яго бабуля і дзядуля? (Унук.)
6. Дамашняе заданне
Выразнае чытанне верша В. Жуковіча “Сям’я”. Па магчымасці прынесці фотаздымак сваёй сям’і.
7. Рэфлексія
7.1 Састаўленне “Сінквейна” (слайд 8, 9)
Вашы таты і мамы вельмі вас любяць, радуюцца вашым поспехам, перажываюць, калі ў вас непрыемнасці. Часцей дарыце ім свае ўсмешкі
і прыемны настрой.
-А зараз, калі ласка, выберыце адзін са казаў і закончыце
яго сцвярджэннем.
Мне было лёгка выконваць….
Я адчуў(ла) цяжкасці…..
У мяне добра атрымалася….
Я б пахваліў(ла) сябе…
Я б пахваліў(ла) свайго таварыша….
Дзякуй за ўрок.
Дадатак 1
Тры жанчыны
Тры жанчыны бралі ваду з калодзежа. Да іх падыйшлі сыны. Адзін пацалаваў сваю маці і пабег далей. Другі спытаў: «Ты не стамілася, мама?» — і пабег даганяць таварыша. Трэці моўчкі ўзяў вёдры і панёс іх дамоў. Мудрэц усё бачыў і сказаў, што ён заўважыў тут толькі аднаго сына.